Хуан Марцін дэ Пуэйрэдон
Хуан Марцін дэ Пуэйрэдон і О’Доган (ісп.: Juan Martín de Pueyrredón y O'Dogan; 18 снежня 1777, Буэнас-Айрэс — 13 сакавіка 1850, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі генерал і палітычны дзеяч XIX стагоддзя. Палітычная кар’ераУ 1806 годзе ў Буэнас-Айрэс увайшлі войскі Вялікабрытаніі падчас першага ўварвання брытанцаў у Рыа-дэ-ла-Плату. Пуэйрэдон быў адным з крэолаў, хто лічыў, што брытанцы не дапамогуць Злучаным правінцыям у набыцці незалежнасці ад Іспаніі. Таму ён пераехаў у Мантэвідэа, дзе пазнаёміўся з мясцовым губернатарам Паскуалем Руізам Гайдобра. Апошні даручыў яму арганізаваць супраціў, таму ён вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, дзе ўпотай пачаў рыхтаваць вызвольны рух. Аднак брытанцы раскрылі падполле, і Пуэйрэдон быў вымушаны бегчы ў Сакрамента, дзе далучыўся да Сант’яга дэ Ліньерсу, войскі якога ў рэшце рэшт перамаглі брытанцаў. У 1807 годзе ён паехаў у Іспанію як прадстаўнік Буэнас-Айрэса, але вярнуўся ў 1809 годзе, тады ж ён узначаліў вызваленчы рух. Пасля Майскай рэвалюцыі 1810 года, якая ўстанавіла першую ўрадавую хунту, Пуэйрэдон быў прызначаны на пасаду губернатара Кордавы. У 1812 годзе ён узначаліў сілы вызвалення і стаў членам нядоўгачасовага першага трыумвірату. З 1812 да 1815 ён знаходзіўся ў ссылцы ў Сан-Луісе. У 1816 Пуэйрэдон быў абраны на пасаду вярхоўнага кіраўніка Аб’яднаных правінцый Рыа-дэ-ла-Платы. Ён рашуча падтрымліваў ваенную кампанію Хасэ дэ Сан-Марціна ў Чылі. Пуэйрэдон заснаваў першы банк Аргенціны і нацыянальны манетны двор. Паўстанне 1819 вымусіла яго сысці ў адстаўку і адправіцца ў выгнанне ў Мантэвідэа. З гэтага часу ён граў вельмі нязначную ролю ў палітыцы. У 1829 годзе ён выконваў функцыю пасярэдніка паміж Хуанам Мануэлем дэ Росасам і Хуанам Лавалі. Памёр Пуэйрэдон на сваім ранча ў прыгарадзе Буэнас-Айрэса. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia