Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер
Крысціна Элізабет Фернандэс дэ Кіршнер (ісп.: Cristina Elisabet Fernández de Kirchner /kɾisˈtina eˈlisaβet ferˈnandes ðe ˈkirʃner/; 19 лютага 1953, горад Ла-Плата, правінцыя Буэнас-Айрэс) — дзяржаўная і палітычная дзяячка Аргенціны, якая стала другой жанчынай — прэзідэнтам Аргенціны (пасля Ісабель Перон) і першай жанчынай — прэзідэнтам Аргенціны ў выніку выбараў. БіяграфіяПадчас вучобы ва Універсітэце горада Ла-Плата Крысціна Элізабет Фернандэс стала членам універсітэцкай перанісцкай маладзёжнай арганізацыі. Тады ж яна пазнаёмілася з актыўным удзельнікам гэтага руху Нестарам Кіршнерам, за якога выйшла замуж у маі 1975 года. Пасля ваеннага перавароту 1976 года паслядоўнікі Перона сталі падвяргацца рэпрэсіям. Маладыя муж і жонка прынялі рашэнне часова спыніць палітычную дзейнасць і з’ехалі з Ла-Плата ў Рыа-Гальегас, родны горад Нестара Кіршнера, дзе заснавалі адвакацкую кантору. З вяртаннем краіны да дэмакратыі муж і жонка Кіршнеры аднавілі палітычную кар’еру і сталі прымаць актыўны ўдзел у дзейнасці Хустысіялісцкай партыі. Нестар Кіршнер у 1991 годзе заняў пасаду губернатара правінцыі Санта-Круз. Сама Крысціна Кіршнер двойчы (1989 і 1993) была абрана ў Заканадаўчы сход правінцыі Санта-Крус. У перыяд з 1995 года па 2007 год некалькі разоў абіралася ў Нацыянальны Кангрэс Аргенціны. У 2003 годзе яна падтрымала Нестара Кіршнера ў яго выбарчай кампаніі, падчас якой ён перамог у другім туры выбараў і стаў прэзідэнтам краіны. У 2007 годзе, з набліжэннем канца тэрміну прэзідэнцтва мужа, Крысціна Кіршнер вырашыла балатавацца на прэзідэнцкую пасаду сама, як кандыдат ад кіруючай партыі «Фронт за перамогу». Выбары 28 кастрычніка яна выйграла з 45 % галасоў і з перавагай у 20 % адносна наступнага кандыдата. 23 кастрычніка 2011 года яе пераабралі на другі тэрмін (54,11 % галасоў). Пасля прэзідэнцтва, у кастрычніку 2017 года, была абрана ў Сенат. З 2019 да 2023 года займала пасаду віцэ-прэзідэнта пры прэзідэнце Альберта Фернандэсе. 6 снежня 2022 года яе прысудзілі да 6 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў карупцыі і забаранілі займаць дзяржаўныя пасады. Аднак, рашэнне не ўступіла ў сілу, паколькі на той момант яна валодала парламенцкай недатыкальнасцю[10][11]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia