Леніна Мікалаеўна Міронава
Леніна Мікалаеўна Міронава (2 сакавіка 1931, Харкаў, Украінская ССР — 23 снежня 2022, Мінск) — беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца. Кандыдат архітэктуры (1963), прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2003). Сябра грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз дызайнераў». БіяграфіяНарадзілася 2 сакавіка 1931 года ў Харкаве. Скончыла ў 1954 годзе архітэктурны факультэт Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута з чырвоным дыпломам. У 1954 годзе пераехала ў Мінск. У 1957—1960 гадах вучылася ў аспірантуры пры АН БССР па спецыяльнасці «Архітэктура». У 1954—1957 гадах — старэйшы архітэктар інстытута «Мінгарпраект», у 1961—1968 гадах працавала ў Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР. Увосень 1968 года пачала выкладаць свой курс «Каларыстыка» адразу на 4 кафедрах Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута: інтэр’еру і абсталявання, дызайну, ДПМ і мастацкай апрацоўкі тканін; старэйшы выкладчык (1969), дацэнт (1970), прафесар (2003). Працавала там да 2009 года, 40 гадоў без перапынку[1]. Член Саюза архітэктараў БССР з 1957 года, член праўлення СА БССР і СА СССР (1961—1965)[1]. Член КПСС з 1959 года. Пражывала ў Мінску[2]. Памерла 23 снежня 2022 года ў Мінску. ДзейнасцьУдзельнічала ў распрацоўцы праектаў серыі тыпавых жылых дамоў БМ-3 (1956-58)[2]. Аўтар больш яка 100 артыкулаў па праблемах колеру ў выяўленчым мастацтве. Выдала шэраг падручнікаў:
Вучнямі Леніны Міронавай у розныя гады былі вядомыя беларускія мастакі і дызайнеры: Уладзімір Цэслер, Ганна Балаш, Дзмітрый Сурскі, Сяргей Кірушчанка і іншыя. Творчыя праекты Леніны Міронавай: стварэнне артыкулаў пра творчасць беларускіх мастакоў сярэдняга і малодшага пакалення, серыі графічных лістоў і тэкстыльных пано на тэму «Прырода і Чалавек»[3]. На асабістым сайце Міронавай выкладзены яе артыкулы пра творчасць знакамітых асоб (Казімір Малевіч, Юрый Тарэеў, Канстанцін Міхееў, Рыгор Іваноў і інш.) і яе даследаванні пра ролю колеру ў культуры Старога Кітая[4]. УзнагародыУзнагароджана ганаровымі граматамі, значкамі, падзякамі і прэміямі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia