Лэйла Фернандэс
Лэ́йла А́ні Ферна́ндэс (фр.: Leylah Annie Fernandez; 6 верасня 2002, Манрэаль, Канада) — канадская тэнісістка. Фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША 2021) і аднаго турніру Вялікага шлема ў жаночым парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі 2023), пераможца двух турніраў WTA ў адзіночным разрадзе, член нацыянальнай зборнай у Кубку Білі Джын Кінг. Былая першая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу, пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі — 2019), фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі — 2019). Спартыўная кар’ераЮнацкая кар’ераЛэйла Фернандэс пачала вучыцца тэнісе пад кіраўніцтвам свайго бацькі, Хорхэ (былога футбаліста[3]), які перабраўся ў Канаду з Эквадора ў дзяцінстве[4]. Малодшая сястра Лэйлы, Б’янка Жолі , таксама актыўна займаецца тэнісам. Дзіцячая тэнісная кар’ера Лэйлы, у адрозненне ад многіх маладых канадскіх тэнісістаў, развівалася па-за рамкамі падрыхтоўчай праграмы Федэрацыі тэніса Канады. У Манрэалі яе трэніраваў трэнер з Бельгіі Франсіска Санчэс; аднак калі сям’я перабралася ў Фларыду, з ёй зноў працаваў Хорхе (пазней сям’я атрымала фінансаванне ад федэрацыі, і за навучанне Лэйлы ўзяўся трэнер Дэйв Райнберг[4]). У 15 гадоў Фернандэс упершыню згуляла на юніёрскім турніры Вялікага шлема — Адкрытым чэмпіянаце Францыі. Там яна дайшла да паўфіналу, прайграўшы будучай чэмпіёнцы Коры Гаўф. Гэтую паездку ў Парыж фінансавала не федэрацыя, а прыватны фонд. Толькі ў 2019 годзе Лэйла атрымала стыпендыю на паездку на спаборніцтвы[5]. На пачатку 2019 года Фернандэс стала фіналісткай Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчын, падняўшыся пасля гэтага на чацвёртую пазіцыю ў юніёрскім рэйтынгу ITF, а ў чэрвені заваявала тытул на Адкрытым чэмпіянаце Францыі. Яна стала першай прадстаўніцай Канады, якая заваявала адзіночны юніёрскі тытул на «Ралан Гарос» (до гэтага канадцы перамагалі на Уімблдане і Адкрытым чэмпіянаце ЗША) і першай з 2004 года, у каго атрымалася выйграць гэты турнір, займаючы першае месца ў пасеве[6]. За шэсць матчаў у Парыжы Фернандэс не аддала суперніцам ніводнага сэта[3]. Пачатак прафесійных выступленняўУ прамежку паміж юніёрскімі турнірамі Вялікага шлема Фернандэс упершыню выступіла за зборную Канады ў Кубку Білі Джын Кінг. У сваёй дэбютнай сустрэчы ў Прасцеёве (Чэхія) 16-гадовая Лэйла саступіла 19-гадовай Маркеце Вандроўшавай[7]. У верасні 2019 года канадка дабралася да першага месца ў юніёрскім рэйтынгу ITF, але да гэтага часу яна ўжо спыніла ўдзельнічаць у турнірах для дзяўчын (Адкрыты чэмпіянат Францыі стаў апошнім яе турнірам на юніёрскім узроўні)[8]. За другую палову сезона Фернандэс заваявала тры тытулы ў турнірах жаночага цыклу ITF, перамогшы як у адзіночным, так і ў парным разрадзе ў Гаціно (Квебек), а затым выйграўшы турнір з прызавым фондам 60 000 долараў у Сагнэ ў пары з Меладзі Колар. На пачатку 2020 года на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ўпершыню ў кар’еры прабілася ў асноўную сетку дарослага турніру Вялікага шлема, але ў першым крузе прайграла Лорэн Дэвіс. У лютым у матчы Кубка Федэрацыі супраць зборнай Швейцарыі здабыла перамогу над 5-й ракеткай свету Беліндай Бенчыч, у адсутнасць Б’янкі Андрэеску, прынёсшы такім чынам адзінае ачко зборнай Канады[9]. У канцы таго ж месяца Фернандэс, якая займала 190-е месца ў рэйтынгу, дайшла да фіналу міжнароднага турніру ў Акапулька, перамогшы на шляху трох суперніц з першай сотні. З пераможцай Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Сафіяй Кенін канадка сустрэлася ў другім крузе Адкрытага чэмпіянату ЗША, прайграўшы ў двух сэтах. Пасля гэтага яна, абыграўшы саперніц, якія займалі ў рэйтынгу 36-е і 47-е месца, дайшла да трэцяга кола ў Адкрытым чэмпіянаце Францыі, дзе яе спыніла 11-я ракетка свету Петра Квітава. Канцоўку сезона Фернандэс правяла ў турнірах ITF, дзе выступала ў пары з малодшай сястрой Б’янкай, у тым ліку пабываўшы ў фінале ў Шарм-эш-Шэйху. У сярэдзіне верасня Лэйла ўвайшла ў лік ста наймацнейшых тэнісістак свету ў адзіночным разрадзе, а да канца года дасягнула ў рэйтынгу 88-га месца, у парах ж яе становішча ў канцы трэцяй сотні практычна не змянілася. 2022—2023Увясну 2022 года Фернандэс другі раз запар заваявала тытул у Мантэрэі. У фінале яна перамагла калумбійку Камілу Асорыя ў трох сэтах, у апошнім з якіх прайгравала 4:1 па геймах, а затым адыграла пяць матчболаў[10]. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі канадка дайшла да чвэрцьфіналу, абыйграўшы дзвюх сеяных суперніц, і да жніўня дасягнула 13-га месца ў рэйтынгу. Аднак на Адкрытым чэмпіянаце ЗША яна не змагла наблізіцца да мінулагодняга поспеху, прайграла ўжо ў другім коле і скончыла сезон на 40-й пазіцыі. У канцы года са сборнай Канады ўдзельнічала ў фінальным турніры Кубка Білі Джын Кінг, дзе ў групе перамагла з лікам 6:0, 6:0 прадстаўніцу Італіі Федэрыку Трэвізан, але затым саступіла швейцарскай тэнісістцы Беліндзе Бенчыч. Швейцаркі ў выніку і заваявалі Кубак. У 2023 годзе асноўныя поспехі Фернандэс прыйшліся на парны разрад. У пары з амерыканкай Бетані Матэк-Сандс яна дайшла да фіналу турніру базавай катэгорыі ў Оклендзе, а затым з Тэйлар Таўнсенд — таксама да фіналу прэм’ер-турніру ў Маямі, дзе яны прайгралі аднаму з наймацнейшых тандэмаў свету Коры Гаўф-Джэсіка Пегула. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі Фернандэс і Таўнсенд абыйгралі пасеяных восьмымі Габрыэлу Даброўскі і Луізу Стэфані ў трэцім раўндзе і ўзялі рэванш у Гаўф і Пегулы ў паўфінале, але ў фінале прайгралі ў трох сэтах несеянай пары — былой першай ракетцы свету Се Шувэй і Ван Сіньюй[11]. Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
Выступленні на турнірах
Выступленні ў адзіночным разрадзе
Выступленні ў парным разрадзе
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia