Маркета Вандроўшава
Марке́та Вандро́ўшава[5][6] (чэшск.: Markéta Vondroušová; нар. 28 чэрвеня 1999[1], Сокалаў, Чэхія[1]) — чэшская тэнісістка; пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2023); фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2019); сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў 2020 года ў адзіночным разрадзе; пераможца двух турніраў WTA ў адзіночным разрадзе. У юніёрах: былая першая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу; пераможца двух юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2015, Адкрыты чэмпіянат Францыі-2015); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2014); пераможца парнага турніру Orange Bowl (2014). Агульная інфармацыяБацька — Давід Вандроўш; маці — Індрышка Андэрлава (гуляла прафесійна ў валейбол). Маркета пачала гуляць у тэніс у 4 гады разам з бацькам, з 10 гадоў стала трэніравацца ў Празе, а ў 15 гадоў ужо пераехала туды і жыла самастойна. Улюбёнае пакрыццё — грунт. Любімы гулец у тэнісе — Роджэр Федэрэр. 15 ліпеня 2023 года Маркета Вандроўшава заваявала першы тытул турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе на Уімблдане, у фінале адолеўшы Унс Джабір з лікам 6-4, 6-4[7]. Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
Выступленні на турнірах
Выступленні ў адзіночным разрадзе
Выступленні ў парным разрадзе
Гісторыя выступленняў на турнірахСтанам на 18 ліпеня 2023 года Для таго, каб прадухіліць блытаніну і падвойванне ліку, інфармацыя ў гэтай табліцы карэктуецца толькі па сканчэнні ўдзелу там дадзенага гульца.
Адзіночныя турніры
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia