Любоў![]() Любо́ў, таксама каха́нне — стаўленне да каго-небудзь як да безумоўнай каштоўнасці, лучнасць, яднанне і агульнасць з якою ўспрымаецца як дабро. Да кахання не адносяць эмацыйныя станы, звязаныя са страсцю ці прыхільнасцю (у т.л. да адносін, вопыту і г.д.); рамантычныя (лірычныя) перажыванні, звязаныя з сексуальнай цягай і сексуальнымі адносінамі. У дыялогу Платона «Пір» — творы, які задаў большасць асноўных сюжэтаў наступных філасофскіх разважанняў пра каханне, — уз'яднальная функцыя любові (у Платона — любоў-эрас[1]) падаецца як галоўная. У Платона любоўю завецца прага цэласнасці і імкненне да яе, у каханні кожны знаходзіць сваё непаўторнае іншае Я, у лучнасці з якім знаходзіцца гармонія. У свой час, Арыстоцель лічыў, што сапраўдная любоў (у Арыстоцеля — любоў-філія) засноўваецца на ўзаемнасці, добразычлівасці, даверы, клопаце, імкненні да дасканаласці. У Арыстоцеля адбываецца істотная змена ў разуменні любові, калі ў Платона любоў — стаўленне таго, хто любіць, да таго, каго любяць; адносіны няроўных, то Арыстоцель настойвае на тым, што ў любові, якую ён лічыў гранічнай формай сяброўства, выяўляецца роўнасць. Платон і Арыстоцель разважалі пра любоў, але праз выяўленыя ў гэтых развагах уласцівасці любові як пачуцця — стаўленне да іншага, адносін паміж людзьмі — у пазнейшыя часы пачалі асэнсоўваць і каханне. Развагамі старажытнасці былі зададзеныя фундаментальныя характарыстыкі кахання як пачуцця, якое, па-першае, накіравана ад таго, хто кахае, да аб'екта кахання і, па-другое, прымушае таго, хто кахае, ахвяраваць дзеля таго, каго ён кахае. Характарыстыкі аднолькава ўласцівыя каханню мужчыны да жанчыны і жанчыны да мужчыны, праўда ў асобных выпадках яны выяўляцца па-рознаму. Асновы разумення каханняТэрміналогіяСкладанасць і дыялектычная шматпланавасць кахання спарадзіла значную колькасць трактовак феномена ў розных мовах, культурах на працягу ўсяе гісторыі чалавечага грамадства. Класіфікацыя форм каханняРаспазнаванне асобных тыпаў любові можна бачыць ужо ў старажытнагрэчаскай мове[2][3]:
Таксама грэкамі вылучалася яшчэ 3 разнавіднасці[3]:
У далейшым на гэтай аснове быў распрацаваны шэраг класіфікацый, у тым ліку прапанаваная канадскім сацыёлагам Дж. А. Лі канцэпцыя шасці любоўных стыляў: тры асноўныя стылі — эрас, сторге і людус — у сваіх змешваннях даюць яшчэ тры: агапэ, каханне-манію і рацыянальную любоў-прагму[4]. Уладзімір Сяргеевіч Салаўёў вызначае каханне як цягу адной адушаўлёнай істоты да іншай для злучэння з ёю і ўзаемнага папаўнення жыцця і вылучае тры яе віды[5]:
Салаўёў падкрэслівае, што ў Бібліі адносіны паміж Богам (у тым ліку ў асобе Хрыста і Царквы) і абранай ім народнасцю адлюстроўваюцца пераважна як шлюбны саюз, з чаго ён робіць выснову, што ідэальны пачатак грамадскіх адносін, па хрысціянству, ёсць не ўлада, а любоў[5]. Таксама Салаўёў піша, што з пункта гледжання этыкі каханне ўяўляе сабой складаную з'яву, якая складаецца з:
Вытокі і эвалюцыя паняцця любові![]() У гісторыі рэлігій каханне двойчы атрымала першынствуючае значэнне: як дзікая стыхійная сіла палавой цягі — у паганскім фалізме (яшчэ захоўваюцца дзе-нідзе ў выглядзе арганізаваных рэлігійных суполак, як, напрыклад, індыйскія сактысты з іх свяшчэнна-парнаграфічнымі пісаннямі, тантрамі), і затым, у супрацьлегласць з гэтым, як ідэальны пачатак духоўнага і грамадскага яднання — у хрысціянскай агапэ (грэч. άγάπη)[5]. Натуральна, што і ў гісторыі філасофіі паняцце займала важнае месца ў розных сістэмах. Для Эмпедокла каханне (грэч. φιλια) было адным з двух пачаткаў сусвету, менавіта пачаткам сусветнай адзінства і цэласці (інтэграцыі), метафізічным законам прыцягнення і цэнтраімклівага руху. У Платона каханне ёсць дэманічнае (злучае зямны свет з боскім) імкненне канечнай істоты да дасканалай паўнаты быцця і вынікаючая адсюль «творчасць у прыгажосці». Гэта эстэтычнае значэнне кахання было пакінута без увагі ў філасофіі патрыятычнай і схаластычнай[5]. Платон у сваім трактаце «Пір» уводзіць істотна фармулёўку пра сувязь любові і пазнання. Каханне ў яго працэс бесперапыннага руху. Платанічны эрас ёсць эрас пазнання. Згодна з Арыстоцелем, мэтай любові з'яўляецца сяброўства, а не пачуццёвая цяга[6]. Арыстоцель прапанаваў так вызначыць паняцце любові: «любіць значыць жадаць каму-небудзь таго, што лічыш дабром, дзеля яго [гэта значыць гэтага іншага чалавека], а не дзеля самога сябе, і імкнуцца па меры сіл дастаўляць яму гэтыя даброты»[7]. Іншы сэнс у паняцце ўкладвалі суфійскія філосафы і літаратары Персіі і Арабскага ўсходу ў часы Сярэднявечча. Так у паэзіі Амара Хаяма і Алішэра Наваі каханне ў духу суфійскай традыцыі атаясамліваецца з віном. Віно, якое налівалі ў посуд, гэта значыць у тленную чалавечую абалонку, напаўняе людзей духоўным складнікам, дыялектычна ўводзячы паняцце любові да Бога[8]. Тым не менш, існаванне Бога само па сабе не з'яўлялася ў іх абавязковай атрыбутыкай. І кірунак, вектар любові, мог мець розныя значэнні. У Сярэднявеччы своеасаблівае зліццё хрысціянскіх і платанічных ідэй аб гэтым прадмеце мы знаходзім у Дантэ. Наогул у сярэднія вякі любоў была прадметам рэлігійнай містыкі, з аднаго боку (Віктарынцы, Бернард Клервоскі і асабліва Банавентура ў яго творах «Stimulus amoris», «Incendium amoris», «Amatorium»), і адмысловага роду паэзіі з другога; гэтая паэзія, якая з Паўднёвай Францыі распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе, была прысвечана культу жанчыны і ідэалізаванай палавой любові ў сэнсе гарманічнага злучэння ўсіх трох яе элементаў: глыбокай павагі, жалю і сарамлівасці[5]. У эпоху Адраджэння працамі Марсілія Фічына, Франчэска Катані, Джардана Бруна і іншых пачынае развівацца плынь неаплатанізму. У аснове гэтай любоўнай філасофіі знаходзіцца вучэнне пра прыгажосць. Прырода любові ёсць імкненне да прыгажосці. Гэтая канцэпцыя звязвае этыку і эстэтыку і аказвае значнае ўздзеянне на мастацтва эпохі Адраджэння[6]. У эпоху барока Бенедыкт Спіноза даў наступнае вызначэнне: «Каханне ёсць асалода, якая суправаджаецца ідэяй знешняй прычыны» (лац.: Amor est Laetitia concomitante idea causae externae)[9] Спіноза атаясамляе каханне з абсалютным пазнаннем (amor Dei intellectualis) і сцвярджаў, што філасофстваваць ёсць ні што іншае, як любіць Бога[5]. У новай філасофіі варта адзначыць тэорыю палавой любові ў Шапенгаўэра («Metaphysik der Liebe» у «Parerga u. Paral.»). Індывідуалізацыю гэтай страсці ў чалавека Шапенгаўэр тлумачыць тым, што жыццёвая воля (ням.: Wille zum Leben) імкнецца тут не толькі да ўвекавечання роду (як у жывёл), але і да стварэння як мага больш дасканалых асобін роду; такім чынам, калі гэты мужчына горача любіць менавіта гэтую жанчыну (і наадварот), то значыць, ён менавіта з ёю можа ў дадзеных умовах зрабіць найлепшае патомства[5]. У XX стагоддзі ўзаемасувязь паміж любоўю і сексуальнасцю легла ў аснову работ Зігмунда Фрэйда. Каханне па Фрэйду — іррацыянальнае паняцце, з якога выключаны духоўны пачатак. Каханне ў тэорыі сублімацыі, распрацаванай Фрэйдам, зводзіцца да першабытнай сексуальнасці, якая з'яўляецца адным з асноўных стымулаў развіцця чалавека[6]. Пазней былі зроблены спробы развіцця тэорыі Фрэйда і пераходу ад чыста біялагічнага апісання да сацыяльнага і культурнага складнікаў як да асновы з'явы. Гэта новы напрамак, зароджаны ў ЗША, быў названы неафрэйдызмам. Адным з лідараў неафрейдызму лічыцца псіхааналітык Эрых Фром[10]. У студзені 2009 года навукоўцы інстытута Стоні Брук (Нью-Ёрк, ЗША) падвялі навуковую базу пад існаванне «вечнай любові»: яны прыйшлі да высновы, што ўзровень дапаміна (гармона задавальнення жыццём) аднолькавы і ў старажылаў любові, і ў тых, хто толькі што пакахаў[11]. Аднак яны не ўлічвалі ўзровень аксітацыну, які адказвае за прыхільнасць, і яго ўзровень змяняецца з цягам часу[12]. Каханне ў псіхалогіі і сексалогііУ псіхалогіі і сексалогіі, як правіла, гаворка ідзе менавіта пра каханне як эмоцыю моцнай (гарачай) прыхільнасці і асабістай адданасці аб'екту кахання[13][14]. Важнымі аспектамі любові з'яўляюцца павага і клопат, і іх наяўнасць дазваляе адрозніць станоўчую любоў ад кахання-хваробы, свайго роду маніі. Каханне звычайна падразумявае адкрытасць, агульнасць інтарэсаў і жаданняў (сексуальных або любых іншых), інтэнсіўнасць якіх можа быць выяўлена ў кожным канкрэтным выпадку ў рознай ступені[15]. Значэнне каханняВядомы філосаф-неафрэйдыст Эрых Фром лічыў, што чалавеку ўласціва «імкненне да міжасобаснага яднання», але лічыў, што гэтага яднання можна дасягаць прынцыпова рознымі шляхамі, у сувязі з чым выкарыстаў у сваіх працах слова «каханне» для абазначэння канкрэтнай формы міжасобаснага яднання, якая мае, на яго думку, «ідэальную каштоўнасць ва ўсіх вялікіх гуманістычных рэлігіях і філасофскіх сістэмах прошлых чатырох тысячагоддзяў гісторыі Захаду і Усходу». Менавіта тэме такой любові прысвечана частка яго прац. На думку Фрома, такая любоў з'яўляецца «спелым адказам на праблему чалавечага існавання», у той час як іншыя формы міжасобаснага яднання з'яўляюцца разбуральнымі[16]. У прыватнасці, Фром лічыў прыкладам такога разбуральнага яднання адносіны Гітлера з народам Германіі[17]. Л. М. Талстой лічыў, што «Каханне ёсць адзіная разумная дзейнасць чалавека»[18] і перасцерагаў:
Каханне ў працах ФромаЭрых Фром ў сваіх працах параўноўвае дзве супрацьлеглыя формы любові: каханне па прынцыпе быцця або плённае каханне, і каханне па прынцыпе валодання або няплённае каханне. Першае «прадугледжвае праяўленне цікавасці і клопату, пазнанне, душэўны водгук, выяўленне пачуццяў, асалоду і можа быць накіравана на чалавека, дрэва, карціну, ідэю. Яна ўзбуджае і ўзмацняе адчуванне паўнаты жыцця. Гэта працэс самаабнаўлення і самазбагачэння»[20]. Другая азначае пазбаўленне аб'екта свайго «кахання» свабоды і трыманне яго пад кантролем. «Такая любоў не даруе жыццё, а душыць, губіць, душыць, забівае яго»[21][22][23]. Ён таксама кажа аб глыбокім адрозненні сталай любові ад яе няспелых форм[24][25] і ўсебакова даследуе прадмет любові[26]. «Калі чалавек любіць толькі аднаго чалавека і абыякавы да ўсіх іншых, яго каханне - гэта не каханне, а сімбіятычная прыхільнасць, або пашыраны эгаізм»[27]. Плённае каханне мае на ўвазе клопат, адказнасць, павагу і веданне, а таксама жаданне, каб іншы чалавек рос і развіваўся. Яно з'яўляецца дзейнасцю, а не страсцю[28]. Афарызмы пра каханне
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia