Людвік Уладзіслававіч Грабоўскі
Людвік Уладзіслававіч Грабоўскі (польск.: Ludwik Grabowski; ? — ?) — дзяржаўны службовец. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Окша». Сын Уладзіслава Грабоўскага і Марыі з Мілачэўскіх. Валодаў маёнткамі ў Лідскім павеце Віленскай губерні і Навагрудскім павеце Мінскай губерні. Ягоная жонка мела маёнткі ў Вілейскім і Свянцянскім паветах. Да 39 гадоў ён займаўся гаспадаркай у сваіх маёнтках, пакуль ў 1903 г. не быў прызначаны земскім начальнікам ў Свянцянскім павеце[1]. Кар’ера Л. В. Грабоўскага складвалася дрэнна, але ён працягваў служыць, бо спадзяваўся, што губернскае кіраўніцтва выканае свае абяцанні і ён атрымае хуткае падвышэнне па службе, каб такім чынам вырашыць свае матэрыяльныя праблемы. Аднак пасада маршалка наадварот, каштавала яму двух маёнткаў, якія давялося прадаць для пакрыцця расходаў па службе, і страты даверу мясцовых абшарнікаў[1]. Маршалак шляхты Дзісенскага павета з 11 жніўня 1905 па 7 чэрвеня 1906, маршалак шляхты Лідскага павета з 7 чэрвеня 1906 па 25 ліпеня 1916 г[1]. Лідская шляхта запомніла эпізод, як Людвік Грабоўскі сабраў дэлегацыю для сустрэчы цара на вакзале г. Ліды. Уладальнік Малога Мажэйкава Андрэй Брахоцкі пісаў праз шмат гадоў[1]:
Пра абяцанні службовай кар’еры давялося нагадваць гадамі, адзіным суцяшэннем было залічэнне ў спіс кандыдатаў на пасаду віцэ-губернатара Віленскай альбо ў адной з цэнтральных губерняў. Грабоўскі спрабаваў атрымаць пасаду старшыні Віленскага павятовага з’езда міравых суддзяў ці перавесціся ў Вільню ўчастковым міравым суддзём, але ягоныя просьбы былі пачутыя толькі ўлетку 1916 г., калі губерня была ўжо акупавана немцамі. Губернскі маршалак Віленскай губерні з 25 ліпеня 1916 г[1]. Людвік Грабоўскі быў вядомым конназаводчыкам, пра ягоны ўдзел у Агульнарасійскай выставе 1883 г. пісаў Уладзімір Гіляроўскі ў кнізе «Сябры і сустрэчы»[1]:
Сям’яБыў жанаты з Марыяй са Свентаржэцкіх, меў сына Уладзіслава (нар. 1890) і дачку Соф’ю[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia