Людміла Іванаўна Трапашка
Людміла Іванаўна Трапа́шка[4] (14 лютага 1946 — 15 верасня 2021[5][6][7]) — беларускі вучоны ў галіне аховы раслін, доктар біялагічных навук (1999), прафесар (2006)[7]. БіяграфіяНарадзілася ў вёсцы Капусціна (Валожынскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1972 годзе скончыла Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Вучоны-аграном па ахове раслін». З 1972 года працавала ў Навукова-даследчым інстытуце аховы раслін (сучасны Інстытут аховы раслін НАН Беларусі), дзе ў 1999—2021 гадах займала пасаду загадчыка лабараторыі энтамалогіі[5]. Навуковая і грамадская дзейнасцьЛ. І. Трапашка аўтар навуковых прац па праблемах прагназавання феналогіі развіцця збожжавых культур, разліку эколага-эканамічных парогаў шкоднасці асноўных фітафагаў. Займалася даследаваннямі па біялагічным абгрунтаванні сістэмы абароны насенных пасеваў шматгадовых злакавых траў на меліяраваных глебах Беларускага Палесся[5]. Прапанавала канцэпцыю, методыку і інтэгральныя паказчыкі экалагічнай бяспекі тэхналогій аховы раслін. Пад яе кіраўніцтвам выконваліся сумесныя фундаментальныя даследаванні з Каліфарнійскім універсітэтам у Дэйвісе, Інстытутам кукурузы Сербіі і Чарнагорыі, Літоўскім інстытутам земляробства, Польскім інстытутам біялогіі і аховы навакольнага асяроддзя[5]. Займала пасады старшыні камісій па абароне дысертацый пры Інстытуце мікрабіялогіі НАН Беларусі, віцэ-старшыні Энтамалагічнага таварыства Беларусі, была членам экспертнага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў у галіне аграрных навук, галоўным рэдактарам зборніка навуковых прац «Охрана растений», членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Земледелие и охрана растений»[5]. Л. І. Трапашка з’яўляецца аўтарам 152 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[5]. 21 праца на замежных мовах апублікавана за мяжой у рэфератыўных часопісах[5]. Сярод апублікаванага:
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia