Каліфарнійскі ўніверсітэт у Дэйвісе
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Дэйвісе (англ.: University of California, Davis) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Дэйвіc у штаце Каліфорнія, ЗША. Агульная характарыстыкаГэта самая паўночная з дзесяці ўстаноў сістэмы Каліфарнійскага ўніверсітэта. Яна ўпершыню была заснавана як сельскагаспадарчая вучэльня ў 1905 годзе і стала сёмай установай вышэйшай адукацыі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў 1959 годзе. Заснаваны ў асноўным як сельскагаспадарчы кампус, універсітэт за апошняе стагоддзе пашырыўся і ўключыў магістарскія і прафесійныя праграмы ў галіне медыцыны, права, ветэрынарыі, адукацыі, медсястрынства і кіравання бізнесам. Школа ветэрынарнай медыцыны ўніверсітэта — гэта буйнейшая ветэрынарная школа ў ЗША. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Выкладчыкі, выпускнікі і даследчыкі ўніверсітэта былі лаўрэатамі дзвюх Нобелеўскіх прэмій, аднаго медаля Філдса, прэзідэнцкага медаля Свабоды, трох Пулітцэраўскіх прэмій, трох стыпендый Макартура і Нацыянальнага медаля навукі ЗША. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia