Людміла Якаўлеўна Колас
Людміла Якаўлеўна Колас (укр.: Людмила Яківна Колос) — беларуская оперная спявачка (сапрана), прафесар. Заслужаная артыстка БССР (1983). З 2006 года загадчыца кафедры спеваў БДАМ. БіяграфіяНарадзілася 15 мая 1950 ў Чарнаўцах. Бацька — беларус (з Магілёўскай вобласці), маці — украінка[1]. У 1970 годзе скончыла Маладзечанскае музычнае вучылішча. Затым з адзнакай скончыла Кіеўскую кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага (клас народнай артысткі СССР Л. І. Чаўдар). З 1976 году — вядучая салістка Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР, дзе выконвала вядучыя оперныя партыі, праспявала больш за 600 спектакляў, з іх — 16 оперных прэм’ер. У 1984—1985 гадах стажыравалася ў цэнтры Удасканаленні оперных спевакоў у тэатры «Ла-Скала» (творчы кіраўнік Джульета Сіміяната). Працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 1986 года. Член журы шматлікіх міжнародных конкурсаў. Стаж педагагічнай працы — 20 гадоў, агульны творчы стаж — 30 гадоў. З 2006 года загадчыца кафедры спеваў. Навуковыя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia