Лідзія Міхайлаўна Ражанава
Лідзія Міхайлаўна Ра́жанава (4 сакавіка 1924, Масква — 2015[1]) — беларуская балерына[2]. Народная артыстка БССР (1955)[3]. БіяграфіяПасля заканчэння Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча ў 1947 годзе балерына Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У тэатры танцавала да 1968 года[3].
ТворчасцьДля выканаўчай манеры Ражанавай былі характэрныя высакароднасць стылю класічнага танца, чысціня ліній, лірызм[3]. Выконвала партыі ў нацыянальных і класічных балетах. Сыграла наступныя ролі: Надзейка, Марынка («Князь-возера» і «Палымяныя сэрцы» В. Залатарова), Адэта — Адылія, Аўрора, Нікія, Марыя; Сары («Сцежкаю грому »), Фрыгія[3], Жызэль («Жызэль» А. Адана), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Маша («Шчаўкунчык» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса) і інш. Удзельнічала ў гастролях за мяжой[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia