Лідзія Паўлаўна Герасімчук
Лідзія Паўлаўна Герасімчук (укр.: Лідія Павлівна Герасимчук, 5 мая 1922, Кіеў — 5 снежня 1958) — украінская савецкая артыстка балета, салістка Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі ў 1937—1958 гадах. Заслужаная артыстка Украінскай ССР (1952). БіяграфіяУ 1930—1934 гадах займалася ў Кіеўскай харэаграфічнай студыі Ксеніі Юр’еўны Давыдавай, з 1933 года выступала на сцэне Кіеўскага опернага тэатра. У 1937 годзе скончыла Кіеўскі харэаграфічны тэхнікум па класе Наталлі Веракундавай, пасля чаго была прынята ў трупу Кіеўскага тэатра оперы і балета. Была салісткай тэатра да сваёй смерці ў 1958 годзе. Асабліва вызначалася ў дуэце з Мікалаем Апухціным : «Гісторыя ўкраінскага балета ведае нямала цудоўных танцавальных дуэтаў, сярод якіх — дуэт Апухціна і Лідзіі Герасімчук».[1] У час Вялікай Айчыннай вайны у 1942—1944 гадах — артыстка Ленінградскага Малога тэатра оперы і балета, які знаходзіўся ў эвакуацыі ў горадзе Кіраў. Жыла ў Кіеве. Памерла 5 снежня 1958 года. Пахаваная на Байкавых могілках. На магіле Лідзіі Герасімчук устаноўлены надмагільны помнік «Паміраючы лебедзь» працы скульптара Пятра Астапенкі (бронза, граніт, 1960). Сям’я
ТворчасцьСярод партый Раймонда, Цар-дзяўчына, фея Сірэні, Адэта ў балетах П. Чайкоўскага, Б. Асаф’ева, Л. Мінкуса і іншых. Была першай выканаўцай вядучых партый у шэрагу балетаў украінскіх кампазітараў. Сярод вядомых партый: Маруся Багуслаўка («Маруся Багуслаўка» А. Свечнікава ), Марыула («Лілея» К. Данькевіча), Расціслава («Расціслава» Г. Жукоўскага ) і іншыя. Выконвала характарныя танцы ў операх «Кармэн», «Князь Ігар», «Фаўст» і інш. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia