Наталля Віктараўна Веракундава
Наталля Віктараўна Веракундава (укр.: Верекундова Наталія Вікторівна, 13 мая 1908, Паўлаўск, Расія — 10 лютага 1987, Кіеў) — украінская балерына і педагог. Заслужаны артыст Украінскай ССР (1953). БіяграфіяУ 1926 годзе Наталля Веракундава скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча імя А. Ваганавай. У 1926—1927, 1934—1949 гадах працавала ў Кіеўскім (1949—1982, педагог-рэпетытар), у 1927—1934 гадах — Адэскім тэатрах оперы і балета. У 1934—1968 гадах — выкладчык Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча.[1] Сярод вучняў — Лідзія Герасімчук, Яўгенія Яршова, Алена Патапава, Раіса Хілько, Элеанора Сцябляк. ТворчасцьСярод партый Веракундавай — Эфі («Ферэндзі» Б. Яноўскага ), Медора («Карсар» А. Адана), Адэта-Адылія («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Раймонда (аднаактны балет А. Глазунова), Эсмеральда (аднаактовы балет Ц. Пуні), Жанна («Полымя Парыжа» Б. Асаф’ева), Карманёла (аднаактовы балет В. Фемелідзі ), Сільвестра («Горад з Тасканы» У. Нахабіна ), Прымадонна («Залаты век» Дз. Шастаковіча) і іншыя. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia