Лізавета Багемская
Лізавета Багемская (Elisabeth of the Palatinate, Elisabeth of Bohemia) — старэйшая дачка Фрыдрыха V, караля Багеміі (Чэхіі), і Лізаветы Сцюарт. Кіравала Герфардскім абацтвам як прынцэса-абатыса[6], на працягу сямі гадоў, аж да яго смерці ў 1650 годзе ліставалася з Рэнэ Дэкартам. Біяграфія![]() Пасля звяржэння свайго бацькі яна правяла ранняе юнацтва ў Берліне пад наглядам бабулі Юліяны, дачкі Вільгельма Аранскага. У дзевяць ці дзесяць гадоў яна была адпраўлена з братамі і сёстрамі завяршаць атрыманне адукацыі ў Лейдэн, дзе яе вучылі класічным і сучасным мовам, мастацтву і літаратуры. Яна праявіла асаблівую схільнасць да філасофскіх даследаванняў і атрымала мянушку «La Grecque» («грачанка») за вялікія веды ў вобласці класічных моў. Затым яна пераехала ў Гаагу, дзе яе бацькі трымалі ціхі двор з высакародным і адукаваным атачэннем. Былі планы выдаць яе замуж за Уладзіслава IV, караля Польшчы, але яна, быўшы пратэстанткай, адмовілася выйсці замуж за караля-каталіка. У 1639 годзе яна пачала ліставацца з Ганнай Марыяй ван Схурман, вучонай жанчынай, празванай галандскай Мінервай. Крыху пазней яна таксама перапісвалася з Дэкартам. Іх лісты адзін да аднаго захаваліся. Па яе просьбе Дэкарт стаў яе настаўнікам па філасофіі і маралі, а ў 1644 годзе прысвяціў ёй свае «Пачаткі філасофіі». Падчас візіту да цёткі Лізавета пазнаёмілася з Іаханесам Какцэюсам, які пасля таксама пачаў з ёй ліставацца і прысвяціў свой выклад Песні песняў. Дзякуючы яму яна перайшла да вывучэння Бібліі. У 1667 годзе яна стала прынцэсай-абатысай Герфардскага абацтва, дзе дбайна выконвала свае абавязкі, адрознівалася сціпласцю, дабрачыннасцю і асабліва гасціннасцю да вязняў сумлення. Готфрыд Лейбніц наведаў яе абацтва ў 1678 годзе. Леон Петыт у сваёй кнізе сцвярджае, што яна і Дэкарт былі закаханы[7]. Жэнеўева Родыс-Льюіс згаджаецца з гэтым меркаваннем, хоць выключае наяўнасць сексуальнага жадання[8]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia