Ліпень (археалагічны помнік)Ліпень — археалагічны помнік — селішча за 1 км на ўсход ад аграгарадка Ліпень (былое мястэчка Халуй) Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, справа ад дарогі на вёску Знаменка, ва ўрочышчы Стараселле, уздоўж берага Свіслачы да сучасных вясковых могілак. У 2010 годзе селішча было занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. Плошча каля 3,5 га. Абследавалі ў 1926 годзе С. С. Шутаў і М. М. Улашчык, у 1965 годзе — Л. Д. Побаль, у 1978 годзе — A. Р. Мітрафанаў. У 2001 годзе А. У. Ільюцік даследавала 96 м² ва ўсходняй частцы помніка. У 2009 годзе абследаваў Ю. А. Заяц. Матэрыялы даследаванняў знаходзяцца ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Культурны пласт складе 0.35—0.4 м. і прасочваецца на ўсёй плошчы селішча, асабліва ў абрыве берага Свіслачы. Адносіцца да культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны (VI — VIII стагоддзі), эпохі Кіеўскай Русі (X — XIII стагоддзі). Знойдзены грубаляпная кераміка жалезнага веку (гладкасценная, штрыхаваная і з расчосамі), фрагменты гаршкоў тэракогавага XII — 1-й паловы XIII стагоддзяў і моранага 2-й паловы XVI — XVII стагоддзяў, гліняная абмазка, фрагмент прасліца і грузік, жалезныя каваныя цвікі і нож, донца прамавугольнай формы шклянога штофа, крамянёвы скрабок. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia