Джозеф Рэдзьярд Кіплінг
Джозеф Рэдзьярд Кіплінг[7] (англ.: Joseph Rudyard Kipling [ˈrʌdjərd ˈkɪplɪŋ]; 30 снежня 1865, Бамбей, Індыя, Вялікабрытанія — 18 студзеня 1936, Лондан) — англійскі пісьменнік, паэт і навеліст. Яго лепшымі творамі лічацца «Кніга джунгляў» (The Jungle Book), «Кім» (Kim), а таксама шматлікія вершы. У 1907 годзе Кіплінг становіцца першым англічанінам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Прэмія прысуджана, «прымаючы пад увагу моц назіральнасці, арыгінальнасць творчай фантазіі, мужнасць ідэй і цудоўны талент … што характарызуюць творы гэтага сусветна вядомага аўтара»[8]. У гэтым жа годзе ён атрымоўвае ўзнагароды ад універсітэтаў Парыжа, Страсбурга, Афін і Таронта; атрымаў таксама ганаровыя ступені Оксфардскага, Кембрыджскага, Эдынбургскага і Дарэмскага ўніверсітэтаў. Багатая мова твораў Кіплінга, поўная метафар — вялікі ўнёсак у скарбніцу англійскай мовы. У беларускім друку«У Лендыне памёр адзін з найвялікшых англійскіх пісьменнікаў Рудуард Кіплінг. У 1907 годзе Кіплінг атрымаў літэратурную нагароду Нобля, быў ганаровым дохтарам шмат якіх унівэрсытэтаў. Творы яго пераложаны на ўсе мовы сьвету» — пісала газета «Наша воля» 4 лютага 1936 года. Беларускія перакладыНа беларускую мову яго перакладалі Вацлаў Ластоўскі, Міхась Багун, Леаніла Чарняўская, Антон Луцкевіч, Наталля Арсеннева, Рыгор Барадулін, Яўген Міклашэўскі і інш.
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia