Уільям Сомерсет Моэм
Уільям Сомерсет Моэм[6] (англ.: William Somerset Maugham; 25 студзеня 1874[1][2][…], VIII акруга Парыжа[3] — 16 снежня 1965[3][1][…], Ніца[4]) — англійскі пісьменнік. Агент брытанскай разведкі. БіяграфіяНарадзіўся 25 студзеня 1874 года ў Парыжы. Вучыўся ў Гайдэльбергскім універсітэце, атрымаў медыцынскую адукацыю ў Лондане. У якасці агента брытанскай разведкі са жніўня па лістапад 1917 года знаходзіўся з місіяй у Расіі[7]. Памёр 16 снежня 1965 года ў Ніцы (Францыя). ТворчасцьПершы раман «Ліза з Ламбета» (1897) напісаны ў традыцыях натуралізму. Вядомасць пісьменніку прынёс аўтабіяграфічны «раман выхавання» «Цяжар страсцей чалавечых» (1915), у якім раскрыта духоўнае станаўленне героя, пошукі ім гуманістычных ідэалаў. Праблемы творчасці і творцы, яго ўзаемаадносін з соцыумам, маральна-этычныя пытанні ў цэнтры раманаў «Месяц і грош» (1919), «Размаляваная вуаль» (1925), «Пірагі і піва» (1930), «Тэатр» (1937), «Вастрыё брытвы» (1944) і інш. Майстар навелы (зборнікі «Трапятанне ліста», 1921; «Да першай асобы», 1931; «Забаўкі лёсу», 1947, і інш.). Аўтар п’ес «Лэдзі Фрэдэрык» (1907), «Круг» (1921), «Шэпі» (1933) і інш., мемуарна-крытычных кніг «Падводзячы вынікі» (1938), «Пункт гледжання» (1959). Яго творчай манеры ўласцівы тонкі псіхалагізм, філігранная проза, майстэрства пабудовы сюжэта. Асобныя яго творы экранізаваныя. Беларускія пераклады
На беларускую мову навелы У. С. Моэма пераклалі В. Валынскі, Я. Міклашэўскі, Я. Верабей. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia