Літоўскае антысавецкае супраціўленне ў БеларусіЛітоўскае антысавецкае супраціўленне ў Беларусі 1944—1953 гадоў — узброеная барацьба прыхільнікаў аднаўлення незалежнасці Першай Літоўскай Рэспублікі («лясных братоў») у прыгранічных з Літоўскай ССР раёнах БССР. Арганізацыя і структураРух дзейнічаў у раёнах кампактнага пражывання беларускіх літоўцаў[1]:
Падпольнай барацьбой на беларускіх тэрыторыях кіраваў створаны Вярхоўным камітэтам вызвалення Літвы Вярхоўны ваенна-паўстанцкі штаб, уключаючы акругу № 6 на чале з палкоўнікам былой літоўскай арміі Віткусам (падпольная мянушка «Казімірайціс»). У акругу былі ўключаны таксама сумежныя раёны БССР, разам з Паўднёва-Усходняй Літвой[2]. Ад Саюза змагароў за вызваленне ў беларускіх рэгіёнах дзейнічалі падпольныя фарміраванні акругі «Дайнава» вобласці «Нямунас» і фарміраванні акругі «Вітаўтас» вобласці «Міндоўгас»[3]. Тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася падпольшчыкамі альбо для хованкі, альбо для здзяйснення кароткачасовых налётаў[4] . Вядомыя інцыдэнтыУсяго за перыяд 1944—1953 гадоў толькі органамі дзяржбяспекі БССР было арыштавана больш за 90 удзельнікаў літоўскага антысавецкага падполля. Сярод вядомых інцыдэнтаў з паўстанцамі[5]:
Стаўленне насельніцтваПа словах доктара гістарычных навук Генадзя Кастырчанка, мясцовае беларускае насельніцтва ставілася да паўстанцаў з нянавісцю і дапамагала ўладам у іх абясшкоджванні[6]. Заўвагі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia