Вікіпедыя:Нейтральны пункт гледжання
Нейтральны пункт гледжання — адно з асноватворных правіл Вікіпедыі, нароўні з правіламі Вікіпедыя:Правяраемасць і Вікіпедыя:Не ўласнае даследаванне. Гэтымі правіламі ўсталёўваюцца патрабаванні да характару і якасці матэрыялаў, прымальных для артыкулаў Вікіпедыі. Аўтарам артыкулаў рэкамендуецца азнаёміцца з усімі трыма правіламі і паводзіцца імі ў комплексе. Базавыя прынцыпы, закладзеныя ў дадзеныя правілы, не могуць быць адменены ніякімі іншымі правіламі і кіраўніцтвамі ці кансенсусам рэдактараў. Прынцып нейтральнасці выкладу (НПГ) павінен выконвацца ўсімі моўнымі падзеламі — па словах Джымі Вэйлза, гэта «абсалютнае і неабмеркавальнае» патрабаванне[1] (англ.). «Нейтральнасць» пункта гледжання азначае непрыхільнасць Вікіпедыі якому-небудзь пункту погляду. Усе сцвярджэнні ў артыкуле павінны падавацца не як праўдзівыя, а як пераказаныя са слоў трэціх асоб. Выключэнне могуць складаць толькі агульнапрызнаныя навуковыя або трывіяльныя факты («Зямля звяртаецца вакол Сонца» ці «Сонца свеціць» ці «Волга бяжыць у Каспійскае мора»), і то толькі ў абсалютнай, адназначнай форме. Напрыклад, «Сонца — аб’ект немалых памераў» ці «Гітлер лічыцца найвялікшым злачынцам» — не нейтральныя сцвярджэнні, таму што:
Пры існаванні розных меркаванняў і ўяўленняў пра з’яву, артыкулы Вікіпедыі павінны прынамсі згадваць пра іх, а ў ідэале —расказваць. Пры гэтым ніякае з іх нельга, відавочна ці ўскосна, падаваць як праўду. Нейтральнасць і навуковы стыльВікіпедыя імкнецца быць не больш і не меньш, чым энцыклапедыяй, таму ў ёй бясспрэчна патрабаванне ўжывання навуковага функцыянальнага стылю гаворкі ў артыкулах, які, у ідэале, мяркуе ўсе тыя ж патрабаванні да спосабу выкладу, што і палітыка нейтральнасці Вікіпедыі. Аднак нават у выданнях, якія імкнуцца мець статус найбольш навуковых і бесстаронніх, адхіленні ад гэтых патрабаванняў здараюцца. Правіла НПГ існуе для адназначнага вызначэння таго ўзроўню навуковасці і пэўнасці, які Вікіпедыя патрабуе ад усіх сваіх артыкулаў Нейтральнасць, пэўнасць і спасылкі на крыніцыПатрабаванне спасылак на крыніцы дапаўняе палітыку нейтральнасці, але не замяняе яе. Напрыклад, артыкул, усе сцвярджэнні якога заснаваны на паказаных у ім жа крыніцах, можа не быць нейтральным, падаючы ўсе сцвярджэнні як праўдзівыя, тым часам як на справе яны — толькі выказванні нейкіх вызначаных асоб ці груп. І наадварот, артыкул можа ўтрымоўваць звесткі непацверджаныя ці нават ілжывыя, але пры гэтым быць нейтральнай — для гэтага досыць толькі апісваць меркаванні ці тэорыі з крыніц, не падаючы іх як праўду і не падтрымліваючы іх. Ненейтральнасць і няпоўнасцьЁсць два роды артыкулаў, не адпаведных палітыцы нейтральнасці: артыкулы, відавочна канфліктуючыя з вымогамі нейтральнасці і артыкулы, якія апісваюць не ўсе меркаванні ці недастаткова падрабязныя. У першым выпадку артыкул павінен быць пазначана як неаб’ектыўная ({{POV}}). Ненейтральная частка інфармацыі такога артыкула падлягае выпраўленню ці выдаленню. У другім выпадку артыкул варта толькі лічыць незавершаным, якімі б не неаб’ектыўнымі і падрабязнымі ні былі ўжо наяўныя ў ім звесткі. Першапачатковая фармулёўка НПГ
Чаму Вікіпедыя павінна быць бесстаронняй?Вікіпедыя — універсальная энцыклапедыя; гэта значыць, што яна складаецца з ведаў чалавецтва пры некаторым узроўні іх абагульнення. Але мы, людзі, бываем нязгоднымі адзін з адным па некаторых пытаннях. Там, дзе існуе некалькі пунктаў погляду, усе яны ўяўляюць сабою розныя гіпотэзы пра тое, што ёсць праўда, і бо адзін пункт погляду выяўна супярэчыць іншаму, яго прыхільнікі схільныя лічыць, што іншыя пункты погляду «лжывыя» і, такім чынам, не з’яўляюцца «ведамі». Там, дзе няма згоды, што ёсць «праўда», там няма і згоды пра тое, што складаюць веды. Вікіпедыя працуе дзякуючы супрацоўніцтву ўдзельнікаў; аднак, хоць і супрацоўнічаючы, як мы можам дазволіць праблему бясконцых «войн правак», у якіх адзін удзельнік у тэксце артыкула спачатку сцвярджае А, пасля чаго наступны ўдзельнік змяняе тэкст так, што зараз той сцвярджае не А? Рашэнне, якое мы прынялі для забеспячэння паспяховай супольнай працы над Вікіпедыяй, палягае ў тым, што паняцце « веды чалавецтва» складаецца з усе розныя значныя тэорыі па ўсіх розных пытаннях. Такім рашэннем мы зафіксавалі ўяўленне пра «веды чалавецтва» ў гэтым сэнсе. Нешта падобнае выяўна выяўлена ў агульнапрынятым сэнсе слова « веды»; у гэтым сэнсе тое, што « вядома», увесь час змяняецца з цягам часу, і калі мы выкарыстоўваем слова « ведаю» ў гэтым сэнсе, то часта маем на ўвазе «„ ведаю“» (гэта значыць « ведаю» ў двукоссях, « ведаю» суб’ектыўна і ведаю, пры гэтым, пра гэту суб’ектыўнасць). Так, у Сярэднія вякі, мы «ведалі», што дэманы выклікаюць хваробы. Зараз мы «ведаем» іншае. Мы маглі б сабраць чалавечыя веды (у гэтым сэнсе) старонна: мы б апісалі некалькі тэорый па пытанні В, а потым заявілі б, што праўда пра В ёсць тое-тое і тое вось. Але, ізноў жа, прыміце да ўвагі, што Вікіпедыя з’яўляецца міжнародным, супольным праектам. Практычна кожнае меркаванне па кожным пытанні існуе сярод нашых аўтараў і чытачоў. Для таго, каб пазбегнуць бясконцых «войн правак», мы павінны дамовіцца ўяўляць кожны пункт погляду сумленна, і не сцвярджаць, што нейкая адна з іх праўдзівая. Гэты падыход з’яўляецца тым фактарам, які робіць артыкулы «бесстароннімі» ці «нейтральнымі» ў сэнсе, апісаным тут. Для таго каб пісаць з нейтральнага пункта погляду пра якое-небудзь пытанне, трэба ўяўляць канкуруючыя пункты погляду без адстойвання якога-небудзь з іх; каб зрабіць гэта, трэба апісваць усе пункты погляду такім чынам, каб гэта апісанне было больш-менш прымальнае як для іх прыхільнікаў, так і для іх апанентаў. Асноўная прычына выкарыстання НПГ: Вікіпедыя з’яўляецца энцыклапедыяй, сходам ведаў чалавецтва. Але, бо Вікіпедыя ствараецца супольнасцю яе аўтараў і з’яўляецца міжнародным рэсурсам, мы пэўна не чакаем, што людзі, зрабіўшыя ўнёсак у яе стварэнне, будуць згодны ва ўсіх паглядах ці нават у большасці сваіх паглядаў на тое, што складаюць веды ў строгім сэнсе. Аднак мы можам прыняць, што мы будзем выкарыстоўваць паняцце « ведаў» у шырэйшым сэнсе гэтага слова: « веды чалавецтва» як увесь спектр супярэчных адна адной тэорый. Мы павінны, усё разам і кожны ў асобнасці, спрабаваць пазнаёміць усе канкуруючыя пункты погляду сумленна, не аддаючы перавагі ніякай з іх. Ёсць і яшчэ адна прычына пільнавацца НПГ. А менавіта, у выпадку, калі чытачу ясна, што мы не чакаем ад іх прыняцця нейкага пэўнага меркавання, гэта пакідае для іх волю рабіць свае ўласныя высновы, заахвочвае іх мець незалежнае меркаванне, падтрымлівае іх уласную «інтэлектуальную незалежнасць». Таталітарныя ўрады і дагматычныя інстытуты грамадства дзе б там ні было не змогуць найсці прычыну супрацівіцца Вікіпедыі, калі мы будзем цвёрда трымацца нашай непрадузятай палітыкі: уяўленне мноства канкуруючых тэорый па шырокім спектры. Тым самым мы маем на ўвазе, што мы, стваральнікі Вікіпедыі, давяраем здольнасці чытачоў самім сфарміраваць сваё меркаванне па тым ці іншым пытанні. Артыкулы, якія ўяўляюць мноства пунктаў погляду сумленна, без патрабавання, каб чытач прыняў нейкі адзін з іх, « нясуць волю». Нейтральнасць разбурае дагматызм, і практычна кожны ўдзельнік нашага праекту пагодзіцца, што гэтая нейтральнасць сама па сабе —ужо добры вынік нашай працы. Прыклады ненейтральных выказванняў і спосабаў іх прывядзення да нейтральнага выглядуПрыклад 1. Эмацыйная адзнакаНе нейтральна:
Нейтральна:
Прыклад 2. Эмацыйная крытыкаНе нейтральна:
Нейтральна:
Прыклад 3. Рэклама навуковага напрамкуНе нейтральна:
Нейтральна:
Прыклад 4. Крытыка псеўданавуковага напрамкуНе нейтральна:
Нейтральна:
Прыклад 5. Палітычная спрэчка з узаемнымі адкатамі і яе вырашэннеНе нейтральна:
Выкананы адкат і заменена таксама не нейтральным:
Нейтральная версія:
У дадзеным прыкладзе процілеглыя меркаванні сабраны ў розных частках артыкула. Спачатку варта аб’ектыўная інфармацыя. Потым —меркаванні прыхільнікаў. Потым — крытыка супернікаў. Пры гэтым (асабліва ў падзеле крытыкі) паказваюцца крыніцы меркаванняў. Не рэкамендуецца ў якасці крыніц прыводзіць арыгінальныя даследаванні. |
Portal di Ensiklopedia Dunia