Каморніцкая культура![]() ![]() Каморніцкая культура (нарвенскі цыкл) — археалагічная культура перыяду ранняга мезаліту на тэрыторыі Польшчы і Заходняй Беларусі (IX — VII стст. да н.э.). Назва ад в. Каморніца (Польшча). Для культуры характэрны прылады працы з пласцінкападобных адшчэпаў, пры апрацоўцы якіх выкарыстоўвалася мікралітычная тэхналогія (восі прылад звычайна не супадаюць з восямі нарыхтовак). На помніках каморніцкай культуры найчасцей выяўляюцца вастрыі, працаванныя сустрэчнай рэтушшу, і паўвастрыі з дугападобным краем (тыпу Каморніца), «тупаспіннікі» (мікраграветы) з прамым краем (тыпу Ставінога або Кудлаеўка), выгнутыя ланцэтападобныя вастрыі, сегменты і падобныя да іх прылады разнастайнай шырыні з тупым вуглом у аснове, трохвугольнікі, кароткія і акруглыя скрабкі, вуглавыя і папярочныя разцы і інш. Каморніцкая культура вылучана і даследавалася ў 1965—1975 гг. польскімі археолагамі Р. Шыльдам , М. Марчакам, Г. Венцкоўскай, С. Казлоўскім . Асобныя вырабы і комплексы рэчаў, якія нагадваюць каморніцкія, сустракаюцца ў Панямонні, на паўднёвым усходзе Беларусі (Беласарока), у складзе Рудавостраўскай культуры Паўночнай Украіны. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia