Лібярполь (хутар)
Лібярпо́ль[1] (трансліт.: Libiarpoĺ, руск.: Либерполь) — хутар у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавета. Да 2006 года ўваходзіў у склад Лыскаўскага сельсавета[2]. НазваНазва адыменная, ранейшая форма "Лібяртполь", ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Li-bert'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Li- i Bert-. ФлораУ ваколіцах хутара батанікамі былі знойдзены такія рэдкія расліны, як плюшч звычайны (Hedera helix), чараўнік зеленакветкавы (Platanthera chlorantha), кадзіла сармацкае (Melittis sarmatica), лілея кучаравая (Lilium martagon), Ranunculus lanuginosus, Chaerophyllum hirsutum, гладыёлус чарапіцападобны (Gladiolus imbricatus), чына гладкая (Lathyrus laevigatus), касач сібірскі (Iris sibirica), цыбуля мядзведжая (Allium ursinum), зубніца клубняносная (Dentaria bulbifera) і Drymochloa sylvatica[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia