Майк Ёгансэн
Майк Ёгансэн (укр.: Майк Йога́нсен; 16 (28) кастрычніка 1895, Харкаў — 27 кастрычніка 1937, Кіеў) — украінскі паэт, празаік, авангардыст эпохі «Расстралянага адраджэння». Перакладчык, крытык, лексікограф, сцэнарыст, падарожны. Адзін з заснавальнікаў літаратурных суполак Гарт, Вольная акадэмія пралетарскай літаратуры — ВАПЛІТА, Тэхна-мастацкая група А, часопісаў «Універсальний журнал», «Літературний ярмарок». Аўтар вершаў, апавяданняў, нарысаў «Падарожжа чалавека пад кепам (яўрэйскія калоніі)», раманаў «Прыгоды Мак-Лейстана, Гары Руперта і іншых», «Падарожжа вучонага доктара Леанарда і яго будучай каханкі прыгожай Альчэсты ў Слабажанскую Швайцарыю», тэорыі «Элементарныя законы вершавання», «Як будуецца апавяданне» і інш. Быў звязаны з беларускім літаратурным жыццём. Браў удзел у 1 з’ездзе Маладняка, які адбыўся 25—29 лістапада 1925 г. у Менску. Ягоную рэцэнзію на кніжкі вершаў Уладзіміра Дубоўкі змясціў у беларускім перакладзе часопіс «Узвышша» (№ 5 1927). Рэпрэсаваны, расстраляны. У беларускай мове прыжыццёвае напісанне яго прозвішча: Іогансэн. Пазней яго перадавалі розна: з націскам на 1 склад (Ёгансэн, Ёгансен) ці на іншы (Ягансен, Іагансен). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia