Мацвей Генрыхавіч Манізер
Мацве́й Ге́нрыхавіч Ма́нізер (руск.: Матвей Генрихович Манизер; 17 сакавіка 1891, Санкт-Пецярбург — 20 снежня 1966) — расійскі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1933). Народны мастак СССР (1958). Акадэмік АМ СССР (1947). Віцэ-прэзідэнт АМ СССР (1947—1966). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій (1941, 1943, 1950). Мацвей Манізер стварыў шэраг твораў, якія сталі класікай сацыялістычнага рэалізму. БіяграфіяМацвей Манізер нарадзіўся 5 (17 сакавіка) 1891 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і вядомага мастака Генрыха Манізера. Брат Генрыха Манізера. У 1908—1909 гадах вучыўся ў Цэнтральным вучылішчы тэхнічнага малявання Штыгліца, у 1909—1911 гадах у Рысавальнай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў, у 1911—1916 гадах — у Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Выхаванец В. А. Бяклемішава, пад наглядам якога ствараў скульптуры на біблейскія і міфалагічныя тэмы[4]. 3 1926 года член Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі. Выкладаў у Ленінградскай Акадэміі мастацтваў (1921—1929, 1935—1941, 1945—1947), маскоўскіх інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (з 1946) і мастацкім інстытуце (з 1952). У 1937—1941 гадах старшыня праўлення ЛА СМ РСФСР. З 1941 года жыў у Маскве. Член УКП(б) з 1941 года. 3 1947 года правадзейны член і віцэ-прэзідэнт АМ СССР. Мацвей Генрыхавіч Манізер памёр 20 снежня 1966 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках (участак № 6). ТворчасцьПрацаваў пераважна ў галіне манументальнай бронзавай скульптуры. Зазнаў уплыў позняга акадэмізму[5]. Стварыў шэраг помнікаў манументальнай скульптуры, у тым ліку:
Да ліку найбольш вядомых прац Манізера адносіцца скульптура «Дыскабол», гісторыя якой узыходзіць, па ўспамінах аўтара, да серыі прац «на фізкультурныя тэмы», выкананай у 1926 годзе сумесна з А. А. Янсан-Манізер і Т. С. Кірпічнікавай:
У 1940-я гады скульптарам была выканана статуя А. С. Пушкіна для новага будынка вакзала ў горадзе Пушкін (станцыя Дзіцячае сяло). Выканаў статуі і скульптурнай групы для станцый маскоўскага метрапалітэна «Плошча Рэвалюцыі» (1936—1939) і «Ізмайлаўскі парк» (1944)[5] Маскоўскага метрапалітэна. Найбольш вядомая станцыя «Плошча Рэвалюцыі», дзе ў нізкіх вуглах арачных праходаў размешчаны вялікія фігуры з атрыбутамі розных родаў дзейнасці — пагранічнік з сабакам, птушніца з курыцай, малады рабочы з шасцярэнькай і г.д. У 1943 годзе перадаў прысуджаную яму Сталінскую прэмію сумай 100 000 рублёў у Фонд абароны. Сярод твораў таксама партрэтаў і інш. Аўтар кнігі «Скульптар пра сваю работу» (т. 1—2, 1940—1952)[5]. Сям’яУ шлюбе са скульптурам Аленай Аляксандраўнай Янсан (1890—1971) меў сына Гуга (1927—2016), які стаў мастаком. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia