Максім Віталевіч Паўлавец
Максім Паўлавец (нар. 8 жніўня 1996, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў пінскай «Хвалі», а ўлетку 2013 года перайшоў у клуб «Смалявічы-СТІ». У пачатку 2014 года ўслед за галоўным трэнерам Юрыем Пунтусам перабраўся ў мазырскую «Славію», дзе стаў рэгулярна з’яўляцца на полі, выходзячы на замену, і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2015 распачаў у дублі мазыран. 10 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Шахцёра» (1:6). Усяго ў сезоне 2015 сем разоў з’явіўся на полі ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену. Сезон 2017 пачынаў як ігрок ратацыі, а ўлетку замацаваўся ў стартавым складзе мазыран. У лютым 2018 года пачаў трэніравацца разам з пінскай «Хваляй» і ў выніку перайшоў у родны клуб на правах арэнды[3]. У сезоне 2018 рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе пінчукоў. У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца перарве футбольную кар’еру з-за службы ў арміі[4]. У красавіку 2020 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[5], дзе быў іграком стартавага складу. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і ў лютым падпісаў кантракт[6]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе каманды, са жніўня стаў часцей выхадзіць на замену. У лютым 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[7]. У красавіку 2022 года папоўніў склад «Крумкачоў»[8]. У красавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[9]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2023. Міжнародная кар’ера26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Латвіі (3:4) і адзначыўшыся галявой перадачай. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia