Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада
Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада, скарочана МСД-МГ або МГ — нацыянальнае моладзевае крыло беларускіх сацыял-дэмакратаў. Арганізацыя не падкантрольная ніякай палітычнай партыі. ГісторыяМоладзевае сацыял-дэмакратычнае аб’яднанне «Маладая Грамада» было ўтворана ў 1994 годзе па ініцыятыве партыі БСДГ (Беларуская Сацыял-дэмакратычная Грамада) і ўяўляла сабою групоўку моладзі, якую ўзначаліў Васіль Абразоўскі. У 1995 годзе адбыўся ўстаноўчы сход ініцыятыўнай групы і арганізацыя атрымала назву «Беларуская сацыял-дэмакратычная моладзь „Маладая Грамада“» (БСДМ «Маладая Грамада»). Кіраўніком быў абраны Павел Знавец (Мінск). 14 чэрвеня 1996 года БСДМ «Маладая Грамада» была зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 1996—1998 гадах «Маладая Грамада» становіцца адной з самых вядомых і ўплывовых моладзевых арганізацый і выступае разам з іншымі моладзевымі арганізацыямі дэмакратычнага кірунку ініцыятарам утварэння Рады моладзевых арганізацый Беларусі. ![]() «Маладая Грамада» праводзіць шэраг грамадска-палітычных акцый, сярод якіх варта згадаць сумесны з іншымі моладзевымі арганізацыямі пікет у падтрымку Вярхоўнага Савета 10 лістапада 1996 года. Асноўны змест гэтых акцый быў накіраваны супраць спробы Аляксандра Лукашэнкі ўсталяваць рэжым асабістай улады праз рэферэндум па змене Канстытуцыі, які адбыўся 24 лістапада 1996 года. Пасля рэферэндуму арганізацыя праводзіць пікеты і акцыі супраць усталявання аўтарытарнай дыктатуры ў Беларусі. Сябры «Маладой Грамады» бралі актыўны ўдзел у студэнцкіх акцыях. Найбольш вядомым сярод іх быў пікет студэнцкага каардынацыйнага камітэта «Студэнцтва ў дзеянні» 20 сакавіка 1997 года супраць парушэння правоў студэнтаў і прымусовага размеркавання. У выніку старшыня арганізацыі Павел Знавец арыштаваны на 15 сутак, актывісты Сяргей Марцэлеў і Павел Карназыцкі былі пакараны судом 10 суткамі адміністрацыйнага арышту, пад час якога аб’явілі 5 дзённую сухую галадоўку, пасля якой былі дастаўлены ў шпіталь. Сяргей Марцэлеў адлічаны з БДУ загадам рэктара[1]. 14 лютага 1998 года адбыўся II чарговы З’езд БСДМ «Маладая Грамада», старшынёй на якім быў абраны Павел Карназыцкі. Пасля абрання Павел Карназыцкі заявіў, што добраахвотна пакідае пасаду, бо не мае на яе маральнага права з прычыны супрацоўніцтва з КДБ. Карназыцкі паведаміў, што быў завербаваны супрацоўнікамі спецслужбы і меў псеўданім «Ралан»[2]. 28 лютага 1998 года быў скліканы III нечарговы З’езд БСДМ «Маладая Грамада». На пасаду старшыні быў абраны Сяргей Марцэлеў (Мінск). 1999 год стаў пачаткам расколу ў моладзевым сацыял-дэмакратычным руху Беларусі. Гэты раскол быў справакаваны канфліктам унутры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада); БСДП (НГ). Нягледзячы што «Маладая Грамада» мела юрыдычны статус незалежнай моладзевай грамадскай арганізацыі, падтрымліваліся традыцыйна шчыльныя кантакты з партыяй і многія сябры «Маладой Грамады» былі адначасова і сябрамі БСДП (НГ). У пачатку 1999 года — па ініцыятыве рэгіянальных арганізацый быў скліканы IV нечарговы З’езд БСДМ «Маладая Грамада». На З’езд у якасці госця быў запрошаны старшыня БСДП (НГ) Мікалай Статкевіч. У сваім выступе ён падтрымаў незадаволеную станам спраў у арганізацыі частку дэлегатаў і прапанаваў ім пакінуць З’езд разам з ім. Пазней, з ліку сябраў, якія пакінулі «Маладую Грамаду», а таксама маладых сябраў БСДП (НГ) была створана грамадская арганізацыя «Маладыя сацыял-дэмакраты» (МСД). Старшынёй БСДМ «Маладая Грамада» застаўся Сяргей Марцэлеў. Перыяд расколу
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года «Маладыя сацыял-дэмакраты» (МСД) і «Маладая Грамада» (МГ) прымаюць самы актыўны ўдзел у перадвыбарчай кампаніі за адзінага дэмакратычнага кандыдата і мабілізацыйнай кампаніі. Яны ўваходзіць у склад і працуюць у рамках моладзевай перадвыбарчай кааліцыі «Пераменаў!». Акрамя МСД і «Маладой Грамады» ў кааліцыі — «Малады Фронт», «Зубр», «Моладзь Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі», «Задзіночанне беларускіх студэнтаў», «Беларускае аб’яднанне маладых палітыкаў», «Моладзевы хрысціянска-сацыяльны саюз», «Моладзевая салідарнасць», «Асацыяцыя маладых прадпрымальнікаў» і іншыя моладзевыя арганізацыі. 18 чэрвеня 2001 года стартавала агульнанацыянальная кампанія «Выбірай!». МСД і МГ актыўна працуюць у гэтай кампаніі. Падчас падпісной кампаніі па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты прадстаўнікі МСД і МГ збіраюць подпісы ў падтрымку дэмакратычных кандыдатаў Сямёна Домаша і Уладзіміра Ганчарыка. Аб’яднаная арганізацыя
У 2012 годзе разам са шведскай арганізацыяй ABF і «Задзіночаннем беларускіх студэнтаў» створана ініцыятыва «Актыўным быць файна», якая працуе па прынцыпе навучальных гурткоў.[11] У 2023 годзе разам з сацыял-дэмакратычнымі партымі і прафсаюзамі была праведзена канферэнцыя «120 год беларускай сацыял-дэмакратыі».[12] Міжнародная дзейнасцьЗ’яўляецца сябрам міжнародных сацыялістычных арганізацый IUSY[13] і YES[14]. АцэнкіДэкан факультэта эканомікі і права Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Дзмітрый Рагаўцоў адносіць «Маладую Грамаду» да «ўмераных палітычных радыкалаў», якія «імкнуцца да рэфармавання грамадства ашчаднымі сродкамі з мінімумам гвалту»[15]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia