Малешаў
Ма́лешаў, або Малы́ Ма́лешаў, Ма́лішаў, Ме́лешаў, Ме́лішаў (м.), Ма́лешава, Ма́лішава (н.)[1] (трансліт.: Maliešaŭ, руск.: Малешев) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Верасніцкага сельсавета. Размешчаны на аўтадарозе Жыткавічы — Столін (Р88). ГеаграфіяЗнаходзіцца за 3 км на паўночны ўсход ад Вялікага Малешава, за 8 км на захад ад Верасніцы, за 13 км на ўсход ад Альшан, за 43 км на паўднёвы захад ад Жыткавіч, 273 км ад Гомеля. Транспартная сетка![]() Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Тураў — Лельчыцы. Планіроўка складаецца з бессістэмна размешчаных драўляных сядзіб. ГісторыяВядомы з 1471 года з рукапісных гістарычных крыніц. З 1565 года ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая маёмасць. У 1742 годзе 18 дымоў, у сялян 40 валоў, 6 коней; карчма, спадчыннае ўладанне князя Міхала Казіміра Радзівіла. У 1792 годзе ў Малым Малешаве пабудавана царква. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1855 годзе дваранін Герсовіч меў у вёсцы 200 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 года, у Малешаве была царква, вятрак, кузня. У 1903 годзе адкрыта школа. У 1908 годзе ў Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1944 года нямецкія акупанты спалілі 80 двароў і забілі 16 жыхароў. 99 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — вёска Верасніца). У 2016 годзе ў ваколіцах Малешава знойдзена бронзавая сякера-кельт , датаваная 1200—900 гадамі да н.э.[2] ІнфраструктураДзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне РУП «Белпошта». Помнікі архітэктуры![]()
Вуліцы
НасельніцтваДынаміка
Вядомыя ўраджэнцы
Цікавая інфармацыяУваходзіць у так званую Агурковую краіну. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia