Запясочча
Запясо́чча[2] (трансліт.: Zapiasočča, руск.: Запесочье) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Верасніцкага сельсавета. Размешчана на аўтадарозе Жыткавічы — Столін (Р88), на захад ад Турава. Запясочча з'яўляецца цэнтрам камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Запясочча». ГісторыяВядома прынамсі з 1566 года як адно з прадмесцяў Турава, разам з яшчэ адным прадмесцем — Заяцеллем. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў, разам з Туравам і Тураўскай воласцю ў складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства ВКЛ. З 1924 года ў складзе Тураўскага раёна, з 1962 — Жыткавіцкага раёна. У 1931—1954 гадах цэнтр Запясоцкага сельсавета. Да Другой сусветнай вайны ў Запясоччы каля 300 двароў, 1200 чалавек. У жніўні 1941 года акупанты спалілі вёску — больш за 250 хат, забілі 70 чалавек. Вуліцы
Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia