Малькевічы
Мальке́вічы[1] (трансліт.: Maĺkievičy, руск.: Малькевичи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета. Месціцца на мяжы Вілейскага і Мядзельскага раёнаў, за 30 км ад раённага цэнтра г. Вілейкі і за 105 км ад г. Мінска. На паўночны ўсход ад вёскі, за 2,5 км, ва ўрочышчы Уліцкае — выток ракі Чорная. НазваНазва Кішкарэпа (Кішкарэпы), як раней называліся Малькевічы, балцкага паходжання. Першая частка — ад літ. kiškis «заяц». Другая — ад бел. рэпа (расліна Brassica rapa), на месцы ранейшага сугучнага літ. ropė «рэпа». Якраз «заячай рэпай» у літоўцаў у народзе называецца расліна Кольнік коласападобны (Phyteuma spicatum), так сама як «свіной рэпай» у іх называецца расліна дурнічнік, а «сабачай рэпай» — дурнап’ян. У літоўскім словаўтварэнні дастаткова распаўсюджана ўтвараць двухасноўныя назоўнікі з двух назоўнікаў, адзін з якіх дапаўняў бы другі і стаяў у родным склоне[2] (літ. *kiškiaropė "заячая рэпа" раскладаецца на kiškio ropė "рэпа зайца"). Гісторыя![]() ![]() 1794 год — вёска Кішкарэпішча, у Губскім старастве. 1833 год — засценак Кішкарэпа, у Губскім старастве, дзяржаўны, 1 дым, 11 жыхароў. 1931 год — вёска, пад назвай Кішкарэпы, ці Малькевічы, у Куранецкай вясковай гміне; 11 двароў, 74 жыхары. З 12 кастрычніка 1940 года да 12 чэрвеня 1958 года — вёска ў складзе Кузьміцкага сельсавета[3]. З 12 чэрвеня 1958 года да 24 ліпеня 1995 года — вёска ў складзе Рэчкаўскага сельсавета. 30 ліпеня 1964 года вёска Кішкарэпы была перайменавана ў вёску Малькевічы[4]. 1993 год — вёска у Рэчкаўскім сельсавеце, 10 двароў, 20 жыхароў. З 24 ліпеня 1995 года да 28 мая 2013 года — вёска ў складзе Куранецкага сельсавета[5]. 2003 год 9 двароў, 12 жыхароў. З 28 мая 2013 года — вёска ў складзе Крывасельскага сельсавета. Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia