Івашынавічы
Івашы́навічы[1] (трансліт.: Ivašynavičy, руск.: Ивашиновичи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета. ГеаграфіяРазмешчана за 21 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, 13 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 124 км ад Мінска, на аўтадарозе Івашынавічы—Рэчкі. Ля вёскі знаходзіцца максімальная адзнака вышыні (223 м) Вілейскага раёна. ГісторыяУ 1765 годзе вёска ў Вілейскім старостве Ашмянскага павета ВКЛ, 9 двароў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць І. Куранецкага. У 1895 года ў Віленскай губерні, адкрыта школа граматы. У 1897 годзе вёска (27 двароў, 244 жыхары, царква) і сядзіба (2 двары, 15 жыхароў) у Рабунскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. З 1921 года вёска і фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Касцяневічы[2]. З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Куранецкім сельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З фронтоў Вялікай Айчыннай вайны не вярнулася 8 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 4 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 21 чэрвеня 1949 года створаны калгас імя Сталіна. З 16 чэрвеня 1954 года да 18 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рэчкаўскага сельсавета[3], затым да 28 мая 2013 года — у склад Касцяневіцкага сельсавета[4]. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Зара», працаваў магазін. Насельніцтва
Славутасці![]()
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia