Карэкаўцы

Вёска
Карэкаўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 13 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222429
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213860032
Карэкаўцы на карце Беларусі ±
Карэкаўцы (Беларусь)
Карэкаўцы
Карэкаўцы (Мінская вобласць)
Карэкаўцы

Карэ́каўцы[1] (трансліт.: Karekaŭcy, руск.: Корековцы) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета. Знаходзіцца за 21 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, каля шашы Вілейка—Докшыцы.

Гісторыя

У 1789 годзе двор, цэнтр войтаўства ў Вілейскім старостве Ашмянскага павета ВКЛ, уласнасць І. Куранецкага.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1897 годзе маёнтак Карэйкаўцы ў Рабунскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Шустава.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, калонія ў гміне Касцяневічы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Рэчкаўскім сельсавеце.

У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвен 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. У 1943 годзе карнікі спалілі хутар за 1 км ад вёскі, у якім загінула яго жыхарка Ю. Верамей. На франтах загінулі 8 жыхароў.

З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 4 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 6 студзеня 1950 года створаны саўгас імя Вышынскага. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Зара».

Да 18 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рэчкаўскага сельсавета[3], да 28 мая 2013 года — у склад Касцяневіцкага сельсавета[4].

Насельніцтва

  • 1897 год — 12 жыхароў.
  • 1931 год — 195 жыхароў, 30 двароў[5].
  • 1960 год — 83 жыхары.
  • 1988 год — 26 жыхароў, 15 двароў.
  • 2008 год — 16 жыхароў, 10 гаспадарак.
  • 2019 год — 13 чал.

Славутасці

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Карэ́кавічы
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 59
  6. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
  7. «Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага» Архівавана 14 кастрычніка 2016.Рэгіянальная газета»)

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya