Мардоўнік круглагаловы
Мардо́ўнік круглагаловы[1], дзед[2], мардоўнік[3], мардоўнік шарагаловы[4] (Echinops sphaerocephalus) — від кветкавых раслін роду Мардоўнік (Echinops) сямейства Астравыя (Asteraceae). Батанічнае апісанне![]() ![]() Шматгадовая травяністая расліна 1—2 м вышынёй. Корань мясісты стрыжнёвы. Сцябло адзіночнае, прамастаячае, уверсе галінастае, круглявае 70—150 см вышынёй[5], апушанае бураватымі валаскамі, у верхняй частцы павуцініста белавата-лямцавае. Лісце чарговае, пёрыста-рассечанае, даўжынёй 10—20 см, шырынёй 4—10 см. Зверху цёмна-зялёнае, шурпатае ад жалезістых валасінак, з жаўтаватымі шыпамі. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі трубчастыя, сабраны ў буйныя шарападобныя суквецці дыяметрам 3—5 см. Вяночкі бледна-блакітныя ці белыя, пылавікі цёмна-блакітныя. Плод — цыліндрычная сямянка даўжынёй 6—8 мм. Арэал і біялогіяРаспаўсюджаны на Украіне, а таксама на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Паўднёва-Заходняй Сібіры[5]. На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкая расліна[5]. Святлолюбівая расліна. Сустракаецца на пустазельных месцах, аблогах, у хмызняках, каля пашы, па берагах ручаёў і рэк. Цвіце ў чэрвені—жніўні[5]. Плады паспяваюць у ліпені—верасні. Хімічны складПлады ўтрымоўваюць алкалоіды (галоўным чынам эхінопсін) і тлусты алей (да 28 %)[5]. Значэнне і ўжываннеЛекавая расліна. Да нядаўняга часу плады служылі сыравінай для атрымання медыцынскага прэпарата «Эхінапсін». У народнай медыцыне выкарыстоўваюцца адвары з насення і настойкі з пладоў пры лячэнні галаўных боляў, эпілептычных прыпадкаў, безуважлівага склерозу і інш. Тлусты алей ўжываецца вонкава пры некаторых скурных захворваннях. Выбітны познялетні меданос (багата вылучаемы нектар часам залівае ўсё суквецце; акрамя нектара, меданосныя пчолы збіраюць з мардоўніка круглагаловага бялёсы пылок). Пры спрыяльных умовах надвор’я медоноснасць складае да 1000 кг з гектара суцэльных зараснікаў. Нектар празрысты і бескаляровы, з прыемным і лёгкім рэзкім пахам[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia