Марс-3

Марс-3
Спосаб вываду на арбіту: ракетаносьбіт Пратон-К
Дата запуска апарата 28.05.1971
Месца запуска: Байканур
Апісанне апарата
Маса: 4625 кг (арбітальная станцыя: 3625 кг, пасадкавы модуль: 355 кг)

«Марс-3» — савецкая аўтаматычная міжпланетная станцыя, прызначаная для вывучэння Марса як з арбіты, так і з паверхні планеты. «Марс-3» — першы касмічны апарат, які здзейсніў мяккую пасадку на паверхню Марса.

Храналогія

АМС «Марс-3» была запушчана з касмадрома Байканур 28 мая 1971 года (18:26:30 па маскоўскім часе) пры дапамозе ракеты-носьбіта «Пратон-К» з дадатковай 4-й ступенню-разгонным блокам. У адрозненне ад АМС папярэдняга пакалення, «Марс-3» быў спачатку выведзены на прамежкавую арбіту штучнага спадарожніка Зямлі, а затым разгонным блокам пераведзены на міжпланетную траекторыю.

Палёт да Марса працягваўся больш за 6 месяцаў. 8 чэрвеня і ў лістападзе 1971 года былі паспяхова праведзены карэкцыі траекторыі руху. Да моманту збліжэння з Марсам палёт праходзіў па праграме.

Прылёт станцыі да планеты супаў з вялікай пылавы бурай. Пылавая бура пачалася 22 верасня 1971 года ў светлай вобласці Noachis у Паўднёвым паўшар'і. Да 29 верасня яна ахапіла дзвесце градусаў па даўгаце ад вобласці Ausonia да вобласці Thaumasia. 30 верасня бура закрыла паўднёвую палярную шапку. Магутная пылавая бура абцяжарвала навуковыя даследаванні паверхні Марса са штучных спадарожнікаў «Марс-2», «Марс-3», «Марынер-9». Бура скончылася толькі каля 10 студзеня 1972 года.

Там часам, 2 снежня 1971 года была праведзена трэцяя карэкцыя траекторыі апарата. Карэкцыя была выканана з дапамогай бартавой аўтаматыкі без выкарыстання наземных сродкаў. Сістэма аўтаномнай астраарыентацыі апарата забяспечыла арыентацыю і вызначыла становішча адносна Марса. Атрыманыя дадзеныя былі аўтаматычна ўведзены ў бартавую ЭВМ, якая разлічыла велічыню і напрамак карэктуючага імпульсу і выдала неабходныя каманды для правядзення карэкцыі. Пасля правядзення трэцяй карэкцыі Марс-3 выйшаў на траекторыю, якая праходзіць на адлегласці 1500 км ад паверхні Марса.

2 снежня 1971 года — КА Марс-3 ажыццявіў першую ў гісторыі мяккую пасадку на паверхню Марса.

Завяршэнне місіі

23 жніўня 1972 года на КА Марс-3 скончыліся запасы азоту ў сістэме арыентацыі касмічнага модуля, даследаванні былі спынены.

Месцазнаходжанне

Map of Mars
Інтэрактыўная карта відарысаў  (англ.) глабальнай тапаграфіі Марса  (англ.), са слоем адзнак месцазнаходжанняў Марсаходаў і пасадачных апаратаў  (англ.). Афарбоўка асноўнай карты паказвае адносны вышыні паверхні Марса.
Націскная выява: Націсканне на подпісы адкрые дадатковыя артыкулы.
Легенда:      Актыўныя (белы абрыс, ※)     Неактыўныя     Планаваныя (штрыхавы абрыс, ⁂)
Кратар Брэдберы
Deep Space 2
Mars Polar Lander
Персевіранс
Скіапарэлі
Спірыт
Вікінг-1


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya