Казімір Дамінік Агінскі
Казімір Дамінік Агінскі (? — 10 кастрычніка 1733) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода троцкі (1710—1730) і віленскі (1730—1733), кавалер Ордэна Белага Арла. БіяграфіяВыбранны паслом на соймы ў 1688, 1693, 1695, 1696, 1698, 1701—1702, 1703, 1712 гадах. Разам са сваім братам Рыгорам Агінскім, далучыўся да шляхецкай кааліцыі, якая выступала супраць засілля Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім. У час барацьбы Аўгуста Моцнага і Станіслава Ляшчынскага падтрымаў Сандамірскую канфедэрацыю, якая выступала за Аўгуста Моцнага. У 1729 атрымаў Ордэн Белага Арла. Сям'яПаходзіў з княжацкага роду Агінскіх уласнага герба, сын польнага літоўскага гетмана Яна Агінскага і яго другой жонкі Яны Нарушэвіч (дачкі літоўскага рэферэндара Станіслава Нарушэвіча). Быў жанаты з 1692 года з Элеанорай Войнай (памерла ў 1738), з якой меў дзяцей:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia