Марцэль Шмельцэр
Марцэль Шмельцэр (ням.: Marcel Schmelzer; 22 студзеня 1988, Магдэбург, ГДР) — нямецкі футбаліст, абаронца. Вядомы па выступах за дортмундскую «Барусію». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2010—2014). Клубная кар’ераРаннія гадыМарсель пачынаў займацца футболам у сваім родным горадзе Магдэбургу, трэніруючыся спачатку ў «Фартуне», а затым і ў аднайменным клубе «Магдэбург». «Барусія»У 17 гадоў яго заўважыла дортмундская «Барусія» і запрасіла ў моладзевую каманду. У 2008 годзе падпісаў прафесійны кантракт з «Барусіяй». 16 жніўня 2008 года дэбютаваў у Бундэслізе, згуляўшы ў выязным матчы першага тура супраць леверкузенскага «Баера», які скончыўся перамогай дортмундцаў з лікам 3:2. Марсель выйшаў на поле на 78-й хвіліне, замяніўшы Дэдэ[3]. З 2016 па 2018 гады быў капітанам «Барусіі». Апошні раз з’явіўся на полі ў чэрвені 2020 года, пасля чаго на доўгі час выбыў з-за траўмы калена. Завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2021/22. Міжнародная кар’ераДэбютаваў у складзе зборнай Германіі 17 лістапада 2010 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Швецыі ў Гётэбаргу (0:0). Акрамя яго ў матчы ўдзельнічалі яго напарнікі па «Барусіі» Матс Хумельс, Марыа Гётцэ і Кевін Гроскройц. Дасягненні
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia