Марчэла Мальпігі
Марчэла Мальпігі (італ.: Marcello Malpighi; 10 сакавіка 1628, Крэвалькорэ — 30 лістапада 1694, Рым) — італьянскі біёлаг і ўрач. Адзін з заснавальнікаў мікраскапічнай анатоміі раслін і жывёл, праводзіў даследаванні ў вобласці гісталогіі, эмбрыялогіі і параўнальнай анатоміі. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1668). Акадэмічная кар’ераУ 17 гадоў паступіў у Балонскі ўніверсітэт, скончыў у 1653, атрымаўшы ступень доктара медыцыны. У 1656 заняў пасаду прафесара ў гэтым універсітэце. Неўзабаве стаў прафесарам тэарэтычнай медыцыны Пізанскага ўніверсітэта і на тры гады пераехаў у Пізу. У Пізе пазнаёміўся з Джавані Альфонса Барэлі, які аказаў вялікі ўплыў на погляды Мальпігі. Барэлі развіваў ідэі ятрафизікі, разглядаў фізіялагічныя і анатамічныя з’явы з пункту гледжання механікі. У 1659 Мальпігі вярнуўся ў Балонню, з 1662 па 1666 быў прафесарам універсітэта ў Месіна, затым быў вымушаны вярнуцца назад у Балонскі ўніверсітэт, дзе выкладаў практычную медыцыну да 1691. У 1691 Папа Інакенцій XII запрасіў Мальпігі ў Рым у якасці лекара. Выкладаў медыцыну ў Папскім каледжы. Навуковыя творы![]() ![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia