Комі-Пярмяцкая акруга
Комі-Пярмя́цкая акру́га (руск.: Коми-Пермяцкий округ, комі-пярм.: Коми-Пермяцкӧй округ, Перем Коми кытш) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, акруга ў Пермскім краі Расіі. Размяшчаецца на паўночным захадзе края. ГеаграфіяКомі-Пярмяцкая акруга знаходзіцца ў нізоўі Урала, у крайняй усходняй частцы еўрапейскай часткі Расіі. Плошча акругі складае 32800 км², найвышэйшая кропка над узроўнем мора — 335 м, 82 % тэрыторыі пакрытыя лясамі[2]. Тэрыторыя Комі-Пярмяцкай акругі складае 20,0 % ад тэрыторыі ўсяго Пермскага края[2], у які ўваходзіць акруга. На тэрыторыі акругі працякаюць рэкі Кама (у прыватнасці, паўднёва-ўсходняя частка акругі выходзіць сваімі межамі да Камскага вадасховішча), а таксама Іньва, Каса і Вясляна. Тры раёны акругі залічаныя да раёнаў Крайняй Поўначы. Акруга мяжуе з астатнімі раёнамі Пермскага края, а таксама з Рэспублікай Комі (на поўначы і паўночным захадзе) і Кіраўскаю вобласцю (на захадзе). Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелКомі-Пярмяцкая акруга падзяляецца на 7 муніцыпальных утварэнняў: 1 гарадскую акругу (Кудымкарскую, якая аб’ядноўвае на сваёй тэрыторыі адміністрацыйны цэнтр акругі горада Кудымкар) і шэсць муніцыпальных раёнаў. Муніцыпальныя раёны ўключаюць 30 сельскіх паселішчаў[заўв 1], у склад якіх у сваю чаргу ўваходзяць 705 сельскіх населеных пунктаў.
ГісторыяУтвораная 26 лютага 1925 года як Комі-Пярмяцкая нацыянальная акруга ў складзе тагачаснай Уральскай вобласці РСФСР, захоўваючы сваю назву да 1977 года. 17 студзеня 1934 года па падзеле Уральскай вобласці апынулася ў складзе Свярдлоўскай вобласці, пасля вылучэння з яе тэрыторыі Пермскай вобласці трапіла ў склад апошняй (3 кастрычніка 1938 года). У 1977 годзе змяняе сваю назву на Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга. У 1992 годзе акруга атрымала статус самастойнага суб’екта Расійскай Федэрацыі, аднак пры гэтым яна фармальна працягвала знаходзіцца ў складзе Пермскай вобласці і падтрымлівала з ёй свае адносіны на дамоўнай аснове (для поўнага выхаду акругі са складу вобласці было патрэбным прыняцце спецыяльнага федэральнага закона, як, напрыклад, у выпадку з Чукоцкай аўтаномнай акругай). У 2003 годзе Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга і Пермская вобласць сталі ініцыятарамі рэферэндуму па аб’яднанні ў адзіны суб’ект федэрацыі[2]. 1 снежня 2005 года аўтаномная акруга спыніла сваё існаванне, утварыўшы пры аб’яднанні з Пермскаю вобласцю новы суб’ект — Пермскі край. Аўтаномная акруга пры гэтым страціла свой статус суб’екта Расійскай Федэрацыі, пры гэтым у складзе Пермскага края на тэрыторыі колішняй аўтаномнай акругі ўзнікла новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне — Комі-Пярмяцкая акруга. ДэмаграфіяКолькасць насельніцтва складае 114 839 чалавек, большасць з якіх складаюць комі-пермякі (59,0 %) і рускія (38,2 %). Найбольш населенымі раёнамі акругі з’яўляюцца Кудымкарскі і Юсьвінскі — складаючы 24,0 % працэнты ад тэрыторыі, у іх засяроджаныя да 40,0 % насельніцтва[2]. Заўвагі
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia