Марына Міхайлаўна Весялуха
Марына Міхайлаўна Весялуха (15 ліпеня 1987, г. Мёры, Віцебская вобласць ) — беларускі літаратурны крытык, паэтка, перакладчыца[1]. БіяграфіяУ 2004 годзе скончыла з залатым медалём Міжэвіцкую сярэднюю школу (Гродзенская вобласць, Слонімскі раён). Навучалася ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце на факультэце замежных моў[2]. Скончыла аспірантуру Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. З’яўляецца малодшым навуковым супрацоўнікам сектара гісторыі беларускай літаратуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН. Магістр філалагічных навук у галіне літаратуразнаўства (БДПУ імя М.Танка, 2011 г.). Рэдактар, загадчыца аддзела «Кніжны свет» у газеце «Літаратура і мастацтва» (2010—2016)[3], рэдактар аддзела культуры ў газеце «Звязда» (2016—2017). У 2017 годзе праходзіла лячэнне ў псіхіятрычнай клініцы[4] з дыягназам цыклатымія (псіхічны разлад, які выяўляецца ў паталагічнай змене настрою, ад поўнай апатыі да эйфарыі)[5]. З 2017 па 2018 года працавала журналістам у газеце «Медицинский вестник » (2017—2018). Адказны сакратар у газеце «Літаратура і мастацтва» (2018—2020). ТворчасцьДэбютавала з вершамі ў 2008 годзе ў часопісе «Дзеяслоў»[2]. У часопіс прынесла свае вершы падчас навучання ў БарДУ[6]. Рэгулярна выступае з матэрыяламі пра актуаліі літпрацэсу, піша крытычныя артукулы і рэцэнзіі на кнігі, займаецца літаратурна-мастацкай творчасцю[7]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia