Інстытут украіназнаўства імя І. Крыпякевіча НАН Украіны
Інстытут украіназнаўства імя І. Крыпякевіча НАН Украіны — навукова-даследчы інстытут у сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. Уваходзіць у склад Заходняга навуковага цэнтра НАН Украіны. Размешчаны ў Львове. Інстытут — адзіная ва Украіне акадэмічная навукова-даследчая ўстанова, у якой сумесна працуюць аддзелы гістарычнай, сацыякультурнай і літаратурна-мовазнаўчай спрамаванасці. Утвораны ў 1951 годзе, першы дырэктар (1951—1953) — Аляксей Несцярэнка. Да 20 студзеня 1993 года меў назву «Інстытут грамадскіх навук АН УССР». У Інстытуце ёсць бібліятэка, архіў, унікальныя базы дадзеных, у тым ліку картатэкі слоўніка ўкраінскай мовы XIV—XV ст., крыніцазнаўчыя картатэкі Івана Крыпякевіча і Мірона Кардубы. Экспазіцыя і фонды археалагічнага музея, дзякуючы штогадовым экспедыцыям, папаўняюцца каштоўнымі экспанатамі — помнікамі археалогіі Галіцыі і Валыні. Структура
Кіраўнікі інстытута
СупрацоўнікіУ інстытуце працуе каля 100 навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку больш за 20 дактароў навук і больш за 50 кандыдатаў навук, сярод якіх акадэмікі і члены-карэспандэнты НАН Украіны. Дынаміка колькасці супрацоўнікаў інстытута:
Вучоны саветЗ 1994 года ў Інстытуце дзейнічае спецыялізаваны вучоны савет па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый (Д 35.222.01) па спецыяльнасцях «Гісторыя Украіны» (07.00.01), «Усеагульная гісторыя» (07.00.02) і «Этналогія» (07.00.05). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia