Марыя Мантэсоры
Марыя Мантэсоры (італ.: Maria Montessori; 31 жніўня 1870 — 6 мая 1952) — італьянскі педагог, вучоны, філосаф, гуманістка, каталічка. Адным з сведчанняў міжнароднага прызнання Марыі Мантэсоры стала рашэнне ЮНЕСКА (1988), якое датычыцца ўсяго чатырох педагогаў, якія вызначылі спосаб педагагічнага мыслення ў ХХ стагоддзі. БіяграфіяНарадзілася ў К’яравале (Цэнтральная Італія, правінцыя Анкона). Мантэсоры была першай жанчынай у гісторыі Італіі, якая скончыла курсы медыцыны і адной з першых носбітак вучонай ступені доктара навук. Сусветную вядомасць Марыя Монтэсоры набыла ў сувязі з распрацаванай ёю педагагічнай сістэмай. Першая «школа Мантэсоры» была адкрыта ёю 6 студзеня 1907 года ў Рыме. Метады, заснаваныя на досведзе працы ў гэтай школе, былі пасля паспяхова развітыя і, нягледзячы на крытыку ў наступныя гады, застаюцца папулярнымі ў многіх краінах свету. Мантэсоры пачынала з працы з разумова адсталымі дзецьмі, у далейшым яна пераключылася са спецыяльнай педагогікі на агульную, займаючыся і нармальнымі дзецьмі. Пасля таго, як праца Мантэсоры ў рымскім Доме Дзіцяці атрымала вядомасць, на яе метад звярнулі ўвагу ў Паўночнай Амерыцы (каля 1913), пазней гэтая цікавасць спынілася. Марыя Мантэсоры, акрамя Італіі, доўгія гады жыла і працавала ў Каталоніі і Нідэрландах. З Нідэрландаў, дзе яна знаходзілася з 1936 года, Мантэсоры, па запрашэнні тэасофскага Таварыства, адправілася ў Індыю, дзе чытала лекцыі ў Мадрасе, Карачы і іншых гарадах, а пазней адкрыла сваю школу ў Кадайканале, якая працавала падчас Другой сусветнай вайны. Пасля Індыі яна пасялілася да канца свайго жыцця ў Нідэрландах, дзе яна памерла ў 1952 (Наардвейк-ан-Зэ). Міжнародная Мантэсоры-Арганізацыя (AMI) была таксама заснавана ў Нідэрландах у 1929 (дзейнічае па сённяшні дзень). Сын Марыі Мантэсоры Марыа ўзначальваў гэтую арганізацыю да сваёй смерці (1982). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia