Марыя Шэрыфавіч
Ма́рыя Шеры́фавіч (сербск.: Марија Шерифовић, Marija Šerifović; нар. 14 лістапада 1984, Крагуевац) — сербская спявачка, пераможца конкурсу «Еўрабачанне» 2007 года з песняй «Малітва» на сербскай мове. Выпусціла першы альбом «Нај, најбоља» ў 2003 годзе, другі, «Без љубави» (бел.: Без кахання), у 2006, а ў 2008 выйшаў «Нисам анђео» (бел.: Я не анёл). БіяграфіяМарыя Шэрыфавіч нарадзілася 14 лістапада 1984 года ў Крагуевацы, Сербія. Яе маці — вядомая сербская фальклорная спявачка Верыца Шэрыфавіч. Айцец Марыі — Райка Шэрыфавіч — музыкант-ударнік, меў турэцкія карані. Не адно пакаленне сям’і Шэрыфавіч было звязана з музыкай. Упершыню Марыя выступіла на публіцы ў 12 гадоў з песняй Уітні Х’юстан I will Always Love You. Марыя скончыла музычную школу ў Крагуевацы. Пасля заканчэння сярэдняй школы жыве ў Белградзе. Кар’ераУ 2003 годзе выйшаў дэбютный альбом Марыі Шэрыфавіч Naj, najbolja (сербск.: «Най, найлепшы»), што азнаменавала пачатак яе музычнай кар’еры. Найбольшым хітом альбома стала песня Znaj da znam (сербск.: «Ведай, што я ведаю»), напісанная Дарка Дзімітравым. У тым жа годзе Марыя ўдзельнічала на Budva-фестывалі з песняй Дарка Дзімітрава Gorka čokolada (сербск.: «Горкі шакалад»). У 2004 годзе яна прыняла ўдзел на тым жа фестывалі з песняй Bol do ludila і атрымала першае месца. Песня займала высокія радкі чартаў. Улетку 2005 года Марыя выпусціла сінгл Agonija, які з’яўляўся кавер-версіяй песні I believe it грэчаскай суперспявачкі Дэспіны Вандзі. На Беовизиja-2005, а затым у паўфінале нацыянальнага папярэдняга адбору Сербіі і Чарнагорыі на конкурс Еўрабачанне — Evropesma, Марыя выканала песню Ponuda (сербск.: «Працяг»), і заняла 18-ае месца. У тым жа годзе яна была фаварытам і выйграла на Сербскім Фестывалі Радыё з песняй U nedelju (сербск.: «У нядзелю»), напісаннай Леанцінай Вукаманавіч. Яна таксама атрымала ўзнагароду за лепшы вакал. Другі альбом Марыі Шэрыфавіч — «Bez ljubavi» (сербск.: «Без кахання») быў выпушчаны ў 2006 годзе, і быў вельмі паспяховым. У пачатку 2007 года быў выпушчаны сінгл пад назвай Bez tebe (сербск.: «Без цябе»). 21 лютага 2007 года адбыўся першы сольны канцэрт Марыі Шэрыфавіч, які наведала чатырохтысячная аўдыторыя. 8 сакавіка 2007 года, Марыя выйграла на конкурсе Беовизиja-2007 з песняй Molitva, атрымаўшы найбольшую колькасць галасоў падчас аб’яднанага галасавання журы і тэлеаўдыторыі. І такім чынам была кваліфікаваная як першы прадстаўнік незалежнай Сербіі на еўрапейскім конкурсе «Еўрабачанне-2007» у Хельсінкі, Фінляндыя. Песня была таксама запісана на англійскай, фінскай і рускай мовах. Падчас папярэдняга тура Марыя наведала Боснію і Герцагавіну, Харватыю, рэспубліку Македонія, Швейцарыю і Грэцыю. 12 мая адбыўся паўфінал «Еўрабачання-2007», 14 — фінал. У паўфінале Сербія была пад 15 нумарам. У фінале Марыя выступала пад 17 нумарам пасля Германіі і перад Украінай і заняла першае месца на конкурсе. У якасці бэк-вакалістак Марыі выступаў гурт Beauty Queens. Па вяртанні Марыі Шэрыфовіч у Бялград у аэрапорце імя Ніколы Тэсла яе прывіталі каля 100 тысяч чалавек. Асабістае жыццёМарыя апавядала, што яе айцец пайшоў з сям’і яшчэ да яе нараджэння, а да гэтага рэгулярна збіваў маці і напіваўся. У Марыі ёсць адзінакроўны брат Даніель Паўлавіч, таксама спявак. У 2013 годзе Шэрыфавіч прызналась, што з’яўляецца лесбіянкай.[2] Альбомы
Фестывалі
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia