Конкурс песні «Еўрабачанне» (англ.: Eurovision Song Contest; фр.: Concours Eurovision de la chanson) — конкурс эстраднай песні сярод краін-членаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU).[1] Уладальнікам усёй інтэлектуальнай уласнасці ў рамках конкурсу таксама з’яўляецца Еўрапейскі вяшчальны саюз[2].
На цяперашні момант было праведзена 67 конкурсаў песні Еўрабачанне, а пераможцамі сталі 70 песень. Пераможцам конкурсу аб’яўляецца песня, якая набрала найбольшую колькасць балаў, аддадзеных іншымі краінамі-удзельніцамі Еўрабачання. У цяперашні час дзейнічае змешаная сістэма галасавання: 50 % журы, 50 % тэлегледачы. За прадстаўніка сваёй краіны галасаваць нельга, выключэннем з’яўляецца толькі першы конкурс у 1956, калі пераможцай стала прадстаўніца Швейцарыі Ліз Асіа з песняй «Refrain».
За ўсю гісторыю Еўрабачання толькі аднойчы пераможцамі былі абвешчаны некалькі песень. Гэта адбылося ў 1969 годзе, калі пераможцамі сталі прадстаўнікі Іспаніі, Вялікабрытаніі, Францыі і Нідэрландаў. Усе яны набралі па 18 балаў. У 1991 годзе адбылася падобная сітуацыя: Швецыя і Францыя набралі па 146 балаў, але пераможцам па дадатковых паказчыках была абвешчана прадстаўніца Швецыі Карола.
Часцей за ўсё пераможцамі Еўрабачання станавіліся прадстаўнікі Швецыі і Ірландыі — 7 разоў, у тым ліку 3 разы запар (1992, 1993, 1994). Пяць разоў пераможцамі конкурсу станавіліся прадстаўнікі Францыі, Люксембурга, Вялікабрытаніі і Нідэрландаў. Сярод выканаўцаў неаднаразовымі пераможцамі з’яўляюцца двое выканаўцаў: ірландзец Джоні Логан, які двойчы перамагаў як выканаўца (у 1980 годзе з песняй «What’s Another Year» і ў 1987 годзе з песняй «Hold Me No») і адзін раз у якасці аўтара песні «Why Me?», якую выканала Лінда Марцін у 1992 годзе, і выканаўца са Швецыі Ларын, якая перамагла двойчы як выканаўца (у 2012 годзе з песняй «Euphoria» і ў 2023 годзе з песняй «Tattoo»).
Для многіх выканаўцаў перамога на Еўрабачанні стала пачаткам аглушальнай кар’еры. У прыватнасці, сусветную вядомасць група ABBA атрымала пасля перамогі ў 1974 годзе, а кар’ера спявачкі Селін Дыён набрала абароты пасля яе перамогі на конкурсе 1988 года. Тады канадская выканаўца прадстаўляла Швейцарыю.
Сэндзі Шоў — першы пераможца з песняй на англійскай мове. Пасля гэтага англамоўныя кампазіцыі атрымлівалі перамогу на конкурсе яшчэ 35 разоў.
У перыяд з 1966 па 1973 год і з 1977 па 1998 год краінам дазвалялася выконваць песні толькі на іх роднай мове. У 2007 годзе песня «Molitva» у выкананні Марыі Шэрыфавіч стала першай сербскамоўнай песняй, якая перамагла ў конкурсе, а таксама першай песняй-пераможцай з 1998 года не на англійскай мове.
↑ Глава журы Рольф Ліберман пры падвядзенні вынікаў галасавання аб’явіў толькі пераможца і дагэтуль вынікі іншых удзельнікаў невядомы
↑У 1969 годзе было чатыры пераможца, бо Іспанія, Францыя, Нідэрланды і Вялікабрытанія атрымалі аднолькавую колькасць балаў, тады правілы не прадугледжвалі далейшых дзеянняў у гэтым выпадку.
↑У сувязі з тым, што пераможцамі сталі чатыры краіны, Швейцарыя заняла пятае месца