Мар’яна Уладзіміраўна Малеўская-Малевіч
Мар’яна Уладзіміраўна Малеўская-Малевіч (руск.: Марианна Владимировна Малевская-Малевич; 27 мая 1918, Петраград, РСФСР — 2 ліпеня 2011, Санкт-Пецярбург, Расія) — савецкі і расійскі археолаг. БіяграфіяНарадзілася у сям’і юрыста з Іркуцка Уладзіміра Інакенцьевіча Дзяменцьева і францужанкі з Алжыра Яўгеніі Эдуардаўны Ганэ. У 1937 годзе скончыла 7-гадовую школу пры Ленінградскім дзяржаўным харэаграфічным вучылішчы, пасля чаго паступіла на рабочы факультэт пры Ленінградскім інстытуце інжынераў камунальнага будаўніцтва, які скончыла ў 1938 годзе. У лютым 1942 года была эвакуіравана з блакаднага Ленінграда ў Самарканд (Узбекістан) у ліку іншых супрацоўнікаў Акадэміі мастацтваў. У 1946 годзе скончыла Інстытут імя І. Рэпіна Усерасійскай акадэміі мастацтваў. З 1952 па 1986 гады працавала навуковым супрацоўнікам Ленінградскага аддзялення Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР. Навукова-даследчыцкая дзейнасцьВывучала археалогію старажытнага горада, у т.л. архітэктура Беларусі і Украіны XII—XV стст., бытавую і архітэктурна-дэкаратыўную кераміку. У перыяд з 1940 па 1957 гады ўдзельнічала ў экспедыцыях пад кіраўніцтвам М. К. Каргера. У 1966 годзе па матэрыялах даследаванняў М. М. Вароніна ў Гродзенскім Старым замку выканала рэканструкцыю падлогі Гродзенскай Ніжняй царквы. У 1958—1977 гадах даследавала старажытны Навагрудак: правяла раскопкі царквы XIV—XVII стст., грамадзянскай пабудовы XIV ст. на тэрыторыі Навагрудскага замка. У 1970—1980 гадах кіраўнік архітэктурна-археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Украіны. ПрацыКнігі і брашуры
Артыкулы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia