Маскоўскае цэнтральнае кальцо
Маскоўскае цэнтральнае кальцо (руск.: Московское центральное кольцо) — структура Маскоўскай гарадской чыгункі, інтэграваная з Маскоўскім метрапалітэнам. ГісторыяМаскоўская акруговая чыгунка (МАЧ) пабудавана вакол Масквы па праекце архітэктара і інжынера П. І. Рашэўскага ў 1903—1908 гадах. Яе працягласць — 54 км. На чыгунцы знаходзяцца 14 станцый (усе яны — унікальныя ўзоры маскоўскага мадэрна пачатку ХХ стагоддзя, некаторыя з іх захавалася па сенняшні дзень), два прыпыначных пункта (Патыліха каля Мікалаеўскага моста, Ваеннае поле каля Хадынскіх ваенных лагераў) і адзін тэлеграфны пост (Братцава). Да канца 1920-х раёны, па якіх праходзіць МАЧ, атрымалі надзейныя трамвайныя і аўтобусныя зносіны, і ў 1934 годзе пасажырскі рух па кальцы быў закрыты. У 2008—2011 гадах ААТ «РЖД» і ўрадам Масквы было прынята рашэнне рэканструяваць і электрыфікаваць Малое кальцо і пабудаваць на займаемай ім тэрыторыі кальцавую пасажырскую лінію гарадской электрычкі[1]. 10 верасня 2016 года Маскоўская акруговая чыгунка была ўведзена ў пасажырскую эксплуатацыю[2]. ГалерэяКрыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia