Гарадская чыгунка

Гарадская чыгунка, таксама гарадскі цягнік — адзін з відаў чыгуначнага транспарту гарадской агламерацыі, які выкарыстоўваецца як гарадскі, прыгарадны і блізкі міжгародні транспарт. Гарадскі цягнік займае прамежкавае становішча паміж гарадскім грамадскім транспартам і класічнымі прыгараднымі цягнікамі і выкарыстоўвае звычайныя чыгуначныя лініі ў межах і па-за горадам, пры гэтым нярэдка мае і выдзеленыя шляхі.

Цяпер такія або аналагічныя сістэмы перавозкі пасажыраў дзейнічаюць у розных краінах пад рознымі найменнямі. У Беларусі дзейнічаюць Мінскія гарадскія лініі, у Расіі — Маскоўскае цэнтральнае кальцо і Маскоўскія цэнтральныя дыяметры, ва Украіне — Кіеўская гарадская электрычка, у Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі — S-Bahn, у Даніі — S-tog, у Францыі — RER.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya