Матэа Рычы
Матэа Рычы (італ.: Matteo Ricci; 6 кастрычніка 1552, Мачэрата — 11 мая 1610, Пекін) — італьянскі місіянер-езуіт, матэматык, астраном, картограф і перакладчык, які правёў апошнія трыццаць гадоў свайго жыцця ў Кітаі, заснаваў езуіцкую місію ў Пекіне. Сусветна-гістарычнае значэнне яго дзейнасці заключаецца ва ўсталяванні пастаянных культурных кантактаў паміж хрысціянскай Еўропай і кітайскім грамадствам. БіяграфіяНарадзіўся ў шляхецкай сям’і. У 1568 годзе прыехаў у Рым, вывучаў права, матэматыку, багаслоўе. У 1571 годзе падаў прашэнне залічыць яго ў ордэн езуітаў. У 1578 годзе працягнуў вучобу ў Каімбрскім універсітэце. Натхнёны прыкладам Францыска Ксаверыя, у 1578 годзе адправіўся з Лісабона з місіяй у Індыю, у верасні прыбыў у Гоа, дзе пражыў два гады. У 1582 годзе быў пасланы ў Макаа, у дапамогу Мікеле Руджэры, які з 1579 года працаваў там, займаючыся вывучэннем кітайскай мовы і спрабуючы знайсці спосаб атрымаць ад кітайскіх уладаў дазвол езуітам працаваць ва «ўнутраным» Кітаі (гэта значыць па-за Макаа). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia