Мацвей Іванавіч Платаў

Мацвей Іванавіч Платаў
руск.: Матвей Иванович Платов
Мацвей Іванавіч Платаў
Мацвей Іванавіч Платаў
Дата нараджэння 8 (19) жніўня 1753(1753-08-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 (15) студзеня 1818(1818-01-15) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Q112578025?
Дзеці Ivan Matveyevich Platov[d] і Maria Matveevna Platova[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў Кавалерыя
Гады службы 1766 - 1818
Званне генерал ад кавалерыі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чорнага арла ордэн Чырвонага арла ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага Order of St. George, 2nd class Order of St. George, 3rd class ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святога Уладзіміра I ступені ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені Order of Maria Theresa I Order of Leopold залатая зброя «За храбрасць» Ордэн Сьвятога Яна Ерусалімскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мацвей Іванавіч Платаў (8 (19) жніўня 1753[1], станіца Старачаркаская, цяпер Аксайскага pаёна Растоўскай вобласці, Расія — 3 (15) студзеня 1818) — расійскі ваенны дзеяч. У 1801 годзе стаў вайсковым атаманам Данскога казацкага войска, з 1809 года генерал ад кавалерыі, граф з 1812.

Біяграфія

Бацька Платава быў вайсковым старшыной і належаў да стараабрадцаў-папоўцаў. Мацвей Іванавіч паступіў у службу на Доне ў вайсковую канцылярыю ў 1766, у 1769 годзе атрымаў чын есаула.

Удзельнічаў у руска-турэцкіх войнах 1768—74 і 1787—91 гадоў, задушэння сялянскай вайны пад кіраўніцтвам Е. І. Пугачова. Удэельнік руска-пруска-французскай 1806—07 і руска-турэцкай 1806—12 войнаў.

У пачатку вайны 1812 камавдаваў «лятучым» корпусам у складзе Першай Заходняй арміі, які быў размешчаны ў раёне Гродна. У выніку імклівага наступления Напалеона на Вільню быў адрэзаны ад сваёй арміі і вымушаны далучыцца да Другой Заходняй арміі. Знаходзячыся ў яе ар'ергардзе, корпус пад кіраўніцтвам Платава двойчы атрымаў перамогі над французскай кавалерыяй: у Мірскім баі 1812 і ў Раманаўскім баі 1812; прыкрываў адыход Другой арміі да Смаленска. Пасля Смаленской аперацыі 1812 узначальваў ар'ергард аб'яднанай арміі. У час Барадзінскай бітвы зрабіў паспяховы рэйд у тыл ворага. Пры адступленні французскай арміі накіраваны М. І. Кутузавым у тыл ворага ўздоўж Смаленскай дарогі; удзельнічаў у вызваленні Оршы, Талачына, Барысава; у снежні 1812 выбіў ар'ергард праціўніка за межы Расіі каля Коўна.

Удзельнічаў ў замежных паходах 1813—14. Набыў вялікую папулярнасць як герой вайны 1812. У 1814 разам з Аляксандрам I наведаў Англію, дзе атрымаў дыплом ганаровага доктара права Оксфардскага універсітэта.

У 1805 заснаваў Новачаркаск, куды перанёс сталіцу Данскога казацкага войска. У гэтым месцы Платаў і быў пахаваны ў 1818 годзе.

Памяць

Атаман Платаў стаў персанажам беларускай народнай казкі «Платон-казак».

Зноскі

  1. Мартиросова, Маргарита. К вопросу о дате рождения Матвея Ивановича Платова (руск.). Донской временник. Год 2016-й: краеведческий альманах (4 ліпеня 2016). Праверана 28 October 2016.

Літаратура

  • Харкевич В. Действия Платова в арьергарде Багратиона в 1812 г. — СПб., 1901;
  • Астапенко М. П., Левченко В. Г. Атаман Платов: Жизнеописание. — М., 1988.
  •  Савельев Е. П. Атаман М. И. Платов и основание г. Новочеркасска в 1805 г.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya