Мацюлішкі (Віленскі раён)

Вёска
Мацюлішкі
літ.: Mačiuliškės
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Часавы пояс
Мацюлішкі на карце Літвы
Мацюлішкі (Віленскі раён) (Літва)
Мацюлішкі (Віленскі раён)

Мацюлішкі (літ.: Mačiuliškės) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Лаварышкаўскай сянюніі. Месціцца за 5 км ад Лаварышак.

Гісторыя

У 1860 годзе дзяржаўны[1] засценак, 1 двор[2]. Пасля 1861 года ў Міцкунскай воласці Віленскага павета Віленскай губерні. У 1866 годзе быў 1 двор, 15 жыхароў, з іх 1 праваслаўны і 14 каталікоў[1].

У 1892 годзе ў Мацюлішках нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч, у будучыні беларускі мовазнавец і палітык.

За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[3]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[4]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.

У 1920 годзе Мацюлішкі апынуліся ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь. Уваходзілі ў склад Віленскага ваяводства, гміна Міцкуны.

У другой палове верасня 1939 года Мацюлішкі заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва

Дынаміка насельніцтва з 1905 па 2021
1905[5] 1931[6] 1959пер.[7] 1970пер.[7] 1979пер.[8] 1989пер.[9]
16 37 34 25 25 16
2001пер.[10] 2011пер.[11] 2021[12] - - -
7 10 7 - - -

Вядомыя асобы

  • Браніслаў Тарашкевіч (1892—1938) — беларускі мовазнавец і палітык, аўтар першай агульнапрынятай граматыкі беларускай мовы (1918).

Крыніцы

  1. а б SgKP 1884, s. 887.
  2. Карта Шуберта - квадрат N-35 126K v.2 - Mačiuliškių kaimas, Lavoriškių seniūnija, Vilniaus rajono savivaldybė, Vilniaus apskritis. retromap.ru. Праверана 20 сакавіка 2025.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 18.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
  5. Гошкевич И. И. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣниямъ. – Вильна, 1905.
  6. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, tom I: Województwo wileńskie. – Warszawa, Główny urząd statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938.
  7. а б Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys). Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
  8. Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
  9. Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
  10. Vilniaus apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2003.
  11. Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
  12. Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya