Маці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)
Маці Божая Адзігітрыя Іерусалімская — абраз XVI ст. з Варварынскай царквы Пінска[1]. АпісаннеАбраз напісаны на чатырох дошках, пакрыты пазалотай, адзначаны выцягнутымі прапорцыямі і ў некаторай ступені цемнаватаю каляроваю гамаю. Ікона была выканана яечнаю тэмперай на дошцы, на цяперашні час — пад пацямнелым пакостам. Памеры іконы, якую выявіла ў 1958 годзе 3-я экспедыцыя Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, — 188×139×2,5 см[1]. СюжэтБожая Маці, адлюстраваная на пазалочаным фоне амаль да каленяў, адзета ў рызы: сіні хітон з бела-чырвонаю аблямоўкаю, якую па гарлавіне і рукавах упрыгожвае пазалочаны і жамчужны арнамент; мафорый цёмна-чырвонага колеру на ружовай падкладцы і сіні чапец. Сын Божы, які сядзіць на яе левай руцэ, адзеты ў вохрыста-сіні хітон і цёмна-чырвоны з тонка нанесеным[2] асістам плашч[1]. Божае Дзіця трымае ў левай руцэ скрутак, а праваю бласлаўляе. Уверсе, па вуглах, з-за сініх драпіровак, якія ўмоўна абазначаюць нябёсы, выглядаюць анёлы ў белых, чырвоных рызах з выразам смутку, яны трымаюць Прылады Страсцей. Німбы Багародзіцы і Божага Дзіцяці аграфлены[1], гэтак жа як і арнаментаваныя звілістыя парасткі[3]. Характэрнымі рысамі абраза з'яўляюцца незвычайная велічнасць кампазіцыі і манументальны вобразны строй разам з падкрэсленай выразнасцю выяўленчай мовы[4]. ЗахаванасцьРэстаўрацыя не праводзілася, адзначаюцца значныя страты фарбавага пласта, ікона пакрыта пакостам, які пацямнеў[1]. ПаходжаннеАбраз выяўлены ў 1958 годзе ў Варварынскай царкве Пінска[1]. Ікона выканана ў традыцыях старажытнарускага мастацтва[5] і, тым не менш, з яўнымі рысамі візантыйскай традыцыі. На сувязь абраза з познепалеалогаўскім адраджэннем указваюць вытанчаны рысунак, класічна правільныя рысы аблічча, багаты і даволі шорсткі асіст і густы колер[4]. Ухіл у бок графічнасці выдзяляе гэтую вельмі прафесійна выкананую перапрацоўку грэчаскага ўзору і моцна адрознівае абраз ад ікон наўгародскай школы з такой жа іканаграфіяй[2]. У той жа час каларыт, прыгажосць, абрысы і музычнасць ліній абраза, яго трапяткі і далікатны жывапіс лікаў цёмнай карнацыі пераклікаюцца з творамі іканапісца Дзіянісія[5][4]. Абраз «Божая Маці Адзігітрыя Іерусалімская», які з’яўляецца помнікам іканапісу XVI стагоддзя[6][7][2][Заўв 1] і вылучаецца мастацкаю выразнасцю[5]. Магчыма, іменна гэта ікона і ёсць тая самая вядомая рэліквія скасаванага пінскага Лешчанскага манастыра, пра якую ў канцы XIX стагоддзя ўпаміналі краязнаўцы А. І. Мілавідаў і Л. Паеўскі[4]. Заўвагі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia