Кацярына Андрэева (беларуская журналістка)
Кацярына Андрэева (сапр. Кацярына Андрэеўна Бахвалава; 2 лістапада 1993, Мінск) — беларуская журналістка, палітычная зняволеная. БіяграфіяСям’яПрадзед Кацярыны Давід Пінхасік (1914—1996), быў вядомым журналістам, прабабуля Марыя Ваганава (1908—?) стварала і была першым галоўным рэдактарам «Палескай праўды», а пазней працавала ў «Советской Белоруссии». Дзед Кацярыны Сяргей Ваганаў, беларускі журналіст, быў галоўным рэдактарам газеты «Труд в Беларуси». Бацькі — філолагі[1]. Адукацыя і прафесійная дзейнасцьПачатковую адукацыю атрымала ў мінскай школе № 19, потым вучылася ў беларускамоўнай гімназіі № 23. Пасля школы паступіла ў МДЛУ, але на трэцім курсе з’ехала валанцёркай у Іспанію, дзе правяла два гады[1]. Пасля вяртання на радзіму вырашыла працягнуць сямейную дынастыю і заняцца журналістыкай. Свой шлях пачала з атрымання прызавога месца на конкурсе «Народны журналіст». Стала пісаць публіцыстыку ў «Нашай Ніве»[1]. З часам прыйшла на тэлебачанне, ад 2017 года Кацярына супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат», вядзе стрымы, займаецца вулічнай журналістыкай. Праз актыўную прафесійную пазіцыю неаднаразова прыцягвала негатыўную рэакцыю ўлад на выкананне сваіх прафесійных абавязкаў[1]. Разам з мужам Ігарам Ільяшом займалася расследаваннямі карупцыі сярод высокіх чыноўнікаў і бізнесменаў, асвятлялі тэму ваеннага канфлікту на Данбасе. У 2020 годзе выйшла іх супольная кніга «Беларускі Данбас»[1], але ўжо ў 2021 годзе яе прызналі экстрэмісцкай ў Беларусі: у кнізе адлюстраваны вынікі шматгадовага журналісцкага расследавання, якое высвятліла, сярод іншага, як беларускія службы і дзяржпрадпрыемствы ўдзельнічаюць у вайне на баку сепаратыстаў[2]. Палітычны пераследКацярыну ўпершыню затрымлівалі ў 2017 годзе ў Оршы[3]. 12 верасня 2020 года яна была затрымана АМАПам за прамую трансляцыю жаночага маршу ў Мінску і арыштавана на 3 сутак[3]. Разам з журналісткай Дар’яй Чульцовай стала фігуранткай крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі людзей, якія прышлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі, на «Плошчы Перамен» у Мінску 15 лістапада 2020 года[1]. Пасля сямі сутак адміністрацыйнага арышту яна не выйшла на волю. Кацярыну перавялі ў ізалятар у Жодзіне, дзе яна была да суда. 24 лістапада 2020 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[4]. 18 лютага 2021 года судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя Наталля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца Аліна Касьянчык, следчы Ігар Курыловіч[5]) быў аб’яўлены прысуд, паводле якога Кацярына Андрэева атрымала 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[6][7]. 27 сакавіка 2021 года стала вядома, што ў жодзінскай турме Андрэева атрымала статус схільнай да экстрэмізму за адмову прызнаць сваю віну перад турэмнай камісіяй і была ўзятая пад асаблівы кантроль[8]. Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 23 красавіка 2021 года, задаволена не была[9]. Адбывала пакаранне ў жаночай калоніі Гомеля, працавала на швейнай фабрыцы. 10 лютага 2022 года стала вядома, што яе этапавалі з ў гомельскі СІЗА № 3. Журналістцы выставілі новае абвінавачанне — у здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356 КК). Следства праходзіла ва ўмовах сакрэтнасці, пра сутнасць абвінавачання нічога не паведамлялася. 13 ліпеня на закрытым судзе Кацярына Андрэева асуджана на 8 гадоў і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму. Рэакцыя на палітычны пераслед![]() 4 лютага 2021 года шэфства над палітычнай зняволенай узяла Дэлара Бурхарт, дэпутатка Еўрапейскага парламента[10]. 8 лютага 2021 года Пасольства ЗША ў Беларусі выступіла з заявай, у якой заклікала вызваліць Чульцову і Андрэеву[11]. Пасля вынясення прысуду, 18 лютага 2021 года, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў амніставаць Чульцову і Андрэеву[12]. Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 21 чэрвеня 2021 года, суддзя Наталля Бугук была ўнесена ў Чорны спіс Еўрасаюза ў тым ліку за «шматлікія палітычна матываваныя пастановы ў дачыненні да журналістаў і пратэстуючых, у прыватнасці вынясенне прысуду Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) і Дар’і Чульцовай» і парушэнні правоў на абарону і справядлівы суд[5]. Гэтым жа рашэннем у санкцыйны спіс былі ўключаны памочнік пракурора суда Фрунзенскага раёна Мінска Аліна Касьянчык у тым ліку за прыцягненне да крымінальнай адказнасці журналістак за «відэазапіс мірных акцый пратэсту паводле беспадстаўных абвінавачванняў у „змове“ і „парушэнні грамадскага парадку“», старшы следчы суда Фрунзенскага раёна Мінска Ігар Курыловіч у тым ліку за падрыхтоўку палітычна матываванай крымінальнай справы супраць журналістак, якія зафіксавалі мірныя акцыі пратэсту[5]. Узнагароды
Ацэнкі«Моцныя духам, упэўненыя ў сваёй праваце, падтрыманыя сябрамі, калегамі і зусім незнаёмымі людзьмі — такімі ўвойдуць у падручнікі Каця і Даша», – пісала Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага Часу», напярэдадні вынясення прысуду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай[26]. Асабістае жыццёЗ будучым мужам журналістам Ігарам Ільяшом пазнаёмілася ў 2015 годзе, праз год яны пабраліся шлюбам[1]. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia