Мемарыяльны комплекс у гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны
Мемарыяльны комплекс у гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны — помнік у Віцебску, размешчаны на плошчы Перамогі. Кампазіцыйны цэнтр плошчы. Аўтары помніка — архітэктар Ю. Шпіт, скульптары Б. Маркаў і Я. Печкін. Створаны ў 1974 годзе. АрхітэктураУключае плошчу мемарыяла, 2 басейны, 10 пілонаў, галоўны манумент. Выкарыстаны бетон з мармуровай крошкай, лабрадарыт, чырвоны і шэры граніт, бронза, чыгун. Плошча мемарыяла знаходзіцца ніжэй за агульны ўзровень плошчы Перамогі (да яе вядуць 14 прыступак) і мае форму выцягнутага прамавугольніка. Да галоўнага манумента пракладзена дарога паміж 2 доўгімі басейнамі, з вонкавых бакоў якіх пастаўлена па 5 прамавугольных пілонаў, на кожным з іх даты аднаго з 5 гадоў Вялікай Айчыннай вайны. Над ракой па цэнтральнай восі мемарыяла ўзвышаецца галоўны манумент, які сімвалізуе сумесныя дзеянні Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў у вызваленні Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. ![]() Манумент — 3 трапецападобныя пілоны-абеліскі вышынёй 56 м, рэзка звужаныя ўверсе і аб’яднаныя на вышыні 5 м трохгранным маналітным фрызам, на гранях якога рэльефы «Воіны», «Партызаны», «Падпольшчыкі». У сярэдзіне галоўнага манументу сімвалічны пантэон: пілоны-абеліскі злучаны кальцом, завершаны паўсферай з адтулінай уверсе, на кальцы — надпіс «Слава героям». Унізе, на невысокім подыуме ў выглядзе пяціканцовай зоркі з чырвонага граніту, запалены Вечны агонь. Да Заходняй Дзвіны ад манумента вядуць 3 шматступеньчатыя лесвіцы. Манумент штучна падсвечваецца. Плошча мемарыяла пакрытая чырвоным бетонам, акаймавана газонамі і абмежаваная падпорнымі сценкамі з паліраванага чырвонага граніту. Комплекс — адзін з цікавых мемарыяльных ансамбляў рэспублікі, вылучаецца яснасцю і дакладнасцю кампазіцыйнай пабудовы, выразнасцю пластыкі рэльефаў, прапарцыянальнай гармоніяй аб’ёмаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia